Геранёнскія школьнікі выбіраюць жыццё

- 16:17ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У Геранёнскай сярэдняй школе Іўеўскага раёна прайшла вясновая антынаркатычная акцыя Місіяжыць!.

Інфармацыйна-асветніцкая дзейнасць у школе пачалася з размяшчэння тэматычнага матэрыялу па праблемах залежнасці для навучэнцаў, бацькоў і педагогаў на сайце школы і інфармацыйных стэндах у фае.

З энтузіязмам аднесліся вучні школы – удзельнікі антынаркатычнага руху “Век” да правядзення інтэрактыўнай акцыі “Бяспека заўсёды і ва ўсім”. Школьнікі вырабілі і распаўсюдзілі сярод жыхароў аграгарадка буклеты і лістоўкі, якія інфармавалі пра небяспеку, што нясуць у сабе наркотыкі.

Пад дэвізам “Спорт супраць наркотыкаў!” прайшлі спартыўныя спаборніцтвы, дзе вучні выразна паказалі сваю актыўную пазіцыю непрымання наркотыкаў, прапагандуючы здаровы лад жыцця.

Самым яркім і запамінальным стала выступленне актывістаў школы з флэшмобам “Рухайцеся больш – жывіце даўжэй”. Дзяўчынкі актыўна заклікалі ў танцы прытрымлівацца правілаў ЗЛЖ: рабіць зарадку, займацца спортам і мець светлыя і радасныя думкі.

Сваім пазітыўным настроем, жыццесцвярджальнымі думкамі дзяліліся члены атрада антынаркатычнага руху “Век” з аднагодкамі ў рамках падыходу “роўны навучае роўнага” па прафілактыцы наркаспажывання “Як сказаць НЕ наркотыкам”.     

Акцыя “Місія – жыць!” аб’яднала ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу ў імкненні прапагандаваць здаровы лад жыцця, шанаваць і любіць жыццё тут і цяпер. Мерапрыемствы, якія прайшлі ў рамках акцыі, нагадалі ўсім, што самае галоўнае для чалавека – гэта жыццё!

 

Т. ЗДОНЧЫК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Геранёнскай сярэдняй школы
Іўеўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий