- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Пішам кнігу добрых спраў

 

Падчас вясновых канікул пры Гарадзечненскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна працаваў школьны аздараўленчы лагер “ДоброДЕЛ”, асноўным аспектам выхавання якога была маральная накіраванасць. А дэвізам лагера сталі словы Каб радасць людзям дарыць, трэба добрым і ветлівым быць!

Шэсць дзён змены. Шэсць старонак кнігі “Добрых спраў”.

У першы дзень лагера, на адкрыцці змены, была праведзена гульнявая карусель “Адчыніце чароўныя дзверы дабрыні”, дзе і было абвешчана пра напісанне кнігі. Кожны новы дзень лагера пачынаўся з хвілінак дабрыні: “Ступені дабра”, “Міласэрнасць”, “Неспадзявана і знарок”, “Фантазія і хлусня”, “Браты нашы меньшыя”, “Сцежка спагады”. Кожная старонка мела сваю назву і свае добрыя справы: КТС “Маленькая справа лепш за вялікае гультайства” і “Я магу быць чараўніком”,  мульцікрос “Рабяты, давайце жыць дружна!”, гульнявая праграма “Каб радасць людзям дарыць, трэба добрым і ветлівым быць”.

На працягу вясновай змены мы з выхаванцамі напісалі першы раздзел кнігі “Добрых спраў”. Але я ўпэўненая, што з кожным днём старонак у ёй будзе станавіцца ўсё больш.

 

Ала БАХАРЭВІЧ,
педагог-арганізатар
Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий