- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Пра традыцыі і звычаі двух народаў

 

2 красавіка, у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, выхаванцы старэйшага ўзросту дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы разам з выхавальнікам Ірынай Чарнецкай, замацавалі веды пра любімую Беларусь, свой родны горад, падзяліліся ўражаннямі пра цікавыя сумесныя экскурсіі з бацькамі па гарадах не толькі Беларусі, але і Расіі.

Вясёлыя гульні “Перадай вяночак”, “Рабінка”, “Васiлёк”, “Пярсцёнак”, “Пераскоч цераз пляцень”, “Млынок”, дыдактычныя гульні “Хто дзе жыве”, “Дзе гэта знаходзіцца?”, “Угадай і назаві” дапамаглі замацаванню ведаў выхаванцаў пра беларускія і рускія традыцыі, звычаі, узбагачэнню слоўнікавага запасу. Матэрыялам для гульняў паслужылі карцінкі, фотаздымкі, альбомы, прадметы беларускага і рускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народныя цацкі. Гэта спрыяла далучэнню дзяцей да багацця мовы народаў, наладжванню іх маўленчых зносін у сумесных гульнях і іншых формах дзейнасці.

Дзеці з задавальненнем слухалі пазнавальныя аповеды пра мінулае і сучаснае, лёсы людзей, разглядалі сабраны матэрыял пра родны горад.

Завяршальным акордам мерапрыемства стала праслухоўванне песні беларускіх выканаўцаў Ірыны Дарафеевай і Руслана Аляхно “Дзве сястры – Беларусь і Расія!”

Калі мы бачым, што дзеці ведаюць імёны тых, хто заснаваў родны горад, праслаўляе краіну, праяўляюць інтарэс да значных свят і падзей, эмацыянальна рэагуюць на творы мастацтва і адлюстроўваць свае ўражанні ў прадуктыўнай дзейнасці, лічым, што нашы педагагічныя задачы вырашаюцца.

 

Наталля БАРЭЛЬ,
загадчык
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

+1

Добавить комментарий