- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Сустрэча з казкай

 

З мэтай выхавання цікавасці да чытання, паглыблення ведаў дзяцей пра народныя казкі, выхавання эмацыянальнага ўспрымання і любові да вуснай народнай творчасці на канікулах у інтэграванай групе № 7 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы прайшло мерапрыемства “У гасцях у казкі”.

Дашкаляты адправіліся ў чароўнае падарожжа па краіне казак разам з Бабуляй Казачніцай. Яна падарыла хлопчыкам і дзяўчынкам чароўны клубочак, з дапамогай якога лягчэй адшукаць дарогу да казак.

У казачнай краіне падарожнікаў чакалi розныя выпрабаваннi: “Чароўны кошык“ з загадкамі пра кнігі, “Дапамажы героям вярнуцца ў казку”, “Адгадай, які герой так гаворыць”, з якiмi малыя паспяхова справiлiся. У пальчыкавай гульні “Казкі” дзеці ўспомнілі назвы знаёмых казак, пагулялі з Калабком у рухомую гульню на развiцце эмоцый. Спадабалася дзецям інсцэніраваць казку “Церамок”, дзе кожнае дзiця выбрала любiмага казачнага героя i гаварыла ад яго iмя. Каб героi змаглi пасялiцца ў церамку, неабходна было паказаць лоўкасць пальчыкаў – прасунуць шнурок праз адтулiну. З усімі заданнямі дзеці бліскуча справіліся і атрымалі ў падарунак ад Бабулі Казачніцы чароўную кнігу “Дванаццаць лепшых казак”.

Потым у госці да дзяцей завітала бібліятэкар з дзіцячай бібліятэкi i запрасiла малых на лiтаратурную гульню “Цудоўных казак карагод”. Дашкаляты паказалi добрае веданне казак пры адгадваннi загадак. У гульнях “Каму што належыць”, “Адгадай герояў мультфiльмаў” упэўнена выканалi ўсе заданнi.

Затым госця пазнаёміла дзяцей з кніжнымі навінкамі. Зацiкавiлi малых незвычайныя кнiгi – у выглядзе гармонiка, домiка, з вяселымi вочкамi, з тэатральнымi лялькамi. Дашкаляты з задавальненнем разглядвалі прынесеныя кніжкі i паабяцалi абавязкова наведацца ў бiблiятэку.

Падарожжа ў казачную краiну прынесла дзецям шмат станоўчых уражанняў і бадзёры настрой на ўвесь дзень.

 

Ганна АНІСЬКА,
выхавальнiк дашкольнай адукацыi
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

+1

Добавить комментарий