- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Урокі бяспекі ад ратавальнікаў

 

Жыццё школьнага аздараўленчага лагера “Свет дабрыні” Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы Навагрудскага раёна праходзіць насычана, пазнавальна, цікава і займальна. Кожны пражыты дзень у лагеры маленькі сюрпрыз для выхаванцаў.

Прыемнай нечаканасцю для школьнікаў стала запрашэнне ад супрацоўнікаў Навагрудскага РАНС. Сустрэча адбылася на тэрыторыі ваенізаванай пажарнай часці Навагрудка. Ратавальнікі правялі з дзецьмі гутарку пра правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях, якія могуць узнікнуць з імі ў адсутнасці дарослых, патлумачылі, як правільна паводзіць сябе на вуліцы і чаго катэгарычна нельга рабіць, каб не трапіць у бяду.

У гульнявой форме супрацоўнікі МНС паўтарылі з выхаванцамі нумары выкліку экстраных службаў і алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый. Расказалі пра прызначэнне пажарнага аўтамабіля і патлумачылі, чым ён укамплектаваны, для чаго прызначаны кожны інструмент. Затым дзяжурная вахта паказала дзецям баявое разгортванне: разгарнулі рукавы і пачалі тушыць умоўны ачаг узгарання.

У гэты дзень выхаванцы даведаліся шмат карыснай інфармацыі, а ў канцы сустрэчы паабяцалі ратавальнікам Навагрудскага РАНС выконваць правілы пажарнай бяспекі і ўсё рабіць толькі разам з бацькамі.

 

Наталля СКВАРАДА,
выхавальнік школьнага лагера “Свет дабрыні”
Вераб’евіцкага дзіцячага сада – базавай школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий