Запрашаем у музей “Вытокі”

- 12:38ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Лойкаўская сярэдняя школа Гродзенскага раёна сустракала гасцей з сярэдняй школы № 37 Гродна.

Наведвальнікі даведаліся, што важным кірункам дзейнасці ўстановы адукацыі на працягу многіх гадоў з’яуляецца краязнаўства. Вучні 1–2-х класаў у суправаджэнні сваіх настаўнікаў пабывалі ў кабінетах, убачылі, што практычна ва ўсіх прадстаўлены краязнаўчыя куточкі. Візітная картка Лойкаўскай школы – музей “Вытокі”, у 2012 годзе ён набыў статус народнага.

Нашы юныя экскурсаводы, вучні 7–10-х класаў, падрыхтавалі для гасцей інтэрактыўную экскурсію “Запрашаем у музей”, падчас якой была магчымасць не толькі атрымаць новыя веды па гісторыі роднага краю, але і патрымаць у руках сельскагаспадарчыя прылады працы, сялянскі абутак, плецены кошык. Цікава было паслухаць пра тое, што раней галоўнай сілай у вёсцы быў конь, таму за здароўем жывёл сяляне ўважліва сачылі.

Вучаніца 7-га класа Ангеліна Жук паведаміла пра такі занятак, як пляценне кошыкаў. Кош, які сплёў яе прадзед Аляксандр Лабаноўскі ў 30-я гады XX стагоддзя, зараз сярод экспанатаў краязнаўчага музея.

Асаблівую цікавасць вызвалі прылады працы, якімі апрацоўвалі лён. Лён займаў важнае месца ў жыцці сялян. Гэта быў каштоўны матэрыял для вырабу адзення, ручнікоў, абрусаў, коўдраў, вілі з яго канаты і вяроўкі, з насення ціснулі алей. Вядома, што і сёння наша краіна славіцца ільнянымі вырабамі. Турысты, якія бываюць у нашай краіне, звычайна набываюць сувенір з беларускага ільну.

Удзельнікі экскурсіі атрымалі магчымасць даведацца пра сялянскае жыццё, убачыць пераемнасць традыцый, адчуць сувязь пакаленняў.

 

Святлана ГЛІНА,
кіраўнік музея “Вытокі”
Лойкаўскай сярэдняй школы
Гродзенскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий