- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Вясна спартыўная

 

У апошнi дзень канiкул у дашкольным цэнтры развiцця дзiцяцi Cвiслачы Вясна запрасiла выхаванцаў сярэднiх груп на фiзкультурна-музычнае свята Вясна спартыўная.

Дзецi парадавалi госцю добрымi ведамi прымет вясны, выканалі для яе песню і прачыталі вершы.

Падзяліўшыся на каманды “Кропелькі” і “Сонейка”, выхаванцы наладзiлi спаборнiцтвы. У эстафеце “Зярняткi для птушак” дзецi паказалi ўвагу і спрыт – камандам неабходна было перанесці шарыкі свайго колеру ў пусты кошык на супрацьлеглым баку. У эстафеце “Не прамачы ногi” малым патрэбна было абабегчы змейкай лужыны і такім жа спосабам вярнуцца назад.

Расслабіцца і адпачыць Вясна прапанавала ў танцы “Варушыся – замры”.

І зноў каманды – на старт. У эстафеце “Перадай кветку” дзецi беглi па чарзе з кветкай у руках i перадавалi наступнаму ўдзельніку. Сваё ўменне бегаць галопам у хуткім тэмпе выхаванцы паказалі ў заданні “Конiк бяжыць насустрач вясне”.

Бег у розных кірунках i ўменне будавацца парамi дзеці паказалi ў гульні “Матылі” – пад музыку матылі “пырхаюць”, а калі музыка спыняецца, то знаходзяць сабе сябра, бяруцца за рукі і ўстаюць вакол кветак. У гульнi “А зараз мы раўчукі” удзельнiкi дэманстравалі сваё ўменне будавацца ў калоны, у два кругі, у адзін вялікі, слухаць каманды і хутка рэагаваць на сігнал.

У час адпачынку пасля спаборнiцтваў Вясна загадала загадкі пра птушак, насякомых, дрэвы, прыметы вясны, з якiмi дзецi выдатна справiлiся.

Свята прынесла дашкалятам бадзеры настрой i пазiтыўныя эмоцыi.

 

Аксана ЛАМАШКЕВІЧ,
кіраўнік фізічнага выхавання
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

+1

Добавить комментарий