- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Добрыя справы жыхароў Горада Дабра

 

Лагер “Падарожжа па Горадзе Дабра” у Шчорсаўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна, які быў арганізаваны ў час вясновых канікул, стаў асаблівым. Галоўным прыярытэтам у працы з выхаванцамі стала духоўна-маральнае выхаванне і асвета навучэнцаў на аснове найбагацейшай праваслаўнай культуры беларускага народа, прывіццё і развіццё духоўна-маральных хрысціянскіх каштоўнасцей.

Кожны дзень у лагеры меў назву дабрачыннасцей: вуліца Працавітасці, Шчодрасці, Міласэрнасці, Пакоры, Доўгацярпення, Любові. Усе вуліцы сыходзіліся на плошчы Дабрачыннасці. Кожны дзень быў прысвечаны пэўнай дабрачыннасці, якая разбіралася на працягу дня падчас правядзення выхаваўчых, спартыўных, працоўных, творчых мерапрыемстваў.

Штодзень ў Горад Дабра прыходзілі госці – святы вялебны Серафім Сароўскі, святая праведная Сафія, княгіня Слуцкая, першадрукары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец, Еўфрасіння Полацкая, князь Аляксандр Неўскі, блажэнная Валянціна Мінская. На прыкладзе іх жыцця разглядалі дабрачыннасць дня.

Таксама кожны дзень выхаванцы на занятках творчай майстэрні “Вясновая Велікодная палітра” выраблялі паштоўкі, аплікацыі і вырабы на велікодную тэматыку. У гульнявым пакоі дзеці займаліся любімай справай: гулялі ў шахматы і шашкі, інтэлектуальныя гульні, збіралі канструктары.

Работа лагера прайшла паспяхова. Дзеці змаглі рэалізаваць свае творчыя фантазіі, праявіць актыўнасць і ініцыятыву, умацаваць здароўе, даведаліся шмат цікавага і карыснага, не толькі адпачылі, але і ўзраслі духоўна.

 

Ганна САЎКО,
дырэктар аздараўленчага лагера “Падарожжа па Горадзе Дабра”
Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий