- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Шлях фарміравання медыяграматнасці

 

Метадычны фестываль “Медыяадукацыя ў сучаснай адукацыйнай парадыгме” прайшоў на Навагрудчыне.

Ролю мас-медыя ў фарміраванні асобы дзіцяці недаацаніць нельга. На сучаснага школьніка абвальваецца незлічоная колькасць інфармацыі, у якой яму неабходна арыентавацца, умець вылучаць галоўнае і патрэбнае, а таксама ствараць уласны медыя-кантэнт. Такім чынам, становіцца актуальным навучанне школьнікаў асновам працы з медыя або медыяадукацыі.

Расійская педагагічная энцыклапедыя вызначае медыяадукацыю як “напрамак у педагогіцы, які выступае за вывучэнне заканамернасцей масавай камунікацыі. Асноўная задача медыяадукацыі – падрыхтаваць новае пакаленне да жыцця ў сучасных інфармацыйных умовах, да ўспрымання рознай інфармацыі, навучыць чалавека разумець яе, усведамляць наступствы яе ўздзеяння на псіхіку, авалодваць спосабамі зносін на аснове невербальных формаў камунікацыі з дапамогай тэхнічных сродкаў і сучасных інфармацыйных тэхналогій”.

Напрыканцы сакавіка на базе сярэдняй школы № 4 Навагрудка быў арганізаваны раённы метадычны семінар па актуальнай тэме “Медыяадукацыя ў сучаснай адукацыйнай парадыгме”. У ім прынялі ўдзел намеснікі дырэктараў па вучэбнай рабоце і настаўнікі ўстаноў адукацыі раёна, усяго больш за 40 чалавек.

Удзельнікі семінара, які вяла настаўнік англійскай мовы Алена Чал, абмяркоўвалі праблемы фарміравання медыяграматнасці падрастаючага пакалення.

У ходзе інтэрактыўнага занятка “Медыяадукацыя як сродак фарміравання інфармацыйнай граматнасці навучэнцаў”, дзе ў ролі спікера выступіла А.У.Чал, удзельнікі разабралі сутнасць медыяадукацыі, яе мэты, магчымыя спосабы інтэграцыі медыяадукацыі ва ўмовах сучаснай школы.

Падчас працы педагагічнай студыі “Медыяпрадукт: ад успрымання да стварэння” педагогі вучыліся аналізаваць медыятэксты і стваралі ўласныя медыяпрадукты. Сувядучымі семінара былі настаўнікі Ірына Лазоўская (гімназія № 1, англійская мова), Вольга Амельяновіч (гімназія № 1, хімія), Наталля Зелянеўская (сярэдняя школы № 5, фізіка) і Ірына Бесараб (сярэдняя школа № 4, пачатковыя класы). Яны паказалі калегам шляхі фарміравання медыяграматнасці дзяцей на сваіх вучэбных прадметах.

 

Алена ЧАЛ,
настаўнік англійскай мовы
кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст”
сярэдняй школы № 4 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий