Фестываль творчасці “Каб мова родная гучала”

- 11:12ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

У яслях-садзе № 15 Мазыра прайшоў фестываль творчасці “Каб мова родная гучала”. Удзел у ім прынялі выхавальнікі ўсіх узроставых групп.

З самага нараджэння дзіця чуе голас маці, якая аберагае яго ад усяго дрэннага на свеце. Наша родная старонка, як наша маці, – хоча, каб мы заставаліся вольнымі ўладальнікамі свайго жыцця. Гэта магчыма, калі мы будзем шанаваць нашы карані, тое, што трымае нас, робіць нас нацыяй.

Мова, традыцыі, нацыянальныя каштоўнасці – наш скарб, якім мы павінны ганарыцца і ніколі не адракацца. Кожны чалавек павінен ведаць родную мову, народныя песні, ведаць як век у век адзначалі святы ў нашым краі, любіць родныя мясціны, сваю Радзіму – Беларусь. Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру. Самае дарагое ў жыцці – тое, што закладзена ў сэрца з ранніх гадоў.

Падчас фестывалю творчасці дзеці чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, спявалі песні, паказвалі лялячны тэатр, выконвалі пляскі, спявалі абрадавыя песні-заклічкі, арганізоўвалі карагод беларускіх народных гульняў.

Дзякуючы правядзенню ва ўстанове дашкольнай адукацыі такіх мерапрыемстваў, дзеці авалодваюць вобразнасцю, мілагучнасцю, прыгажосцю беларускай мовы. Бацькі назіралі за творчасцю сваіх дзяцей на сайце ўстановы дошкольнай адукацыі.

 

Таццяна ШОРАП,
намеснік загадчыка
ясляў-сада
15 Мазыра

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий