- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Пачаткоўцы ў марафоне ведаў

 

У сярэдняй школе 11 Ліды пад дэвізам: “Веды! Творчасць! Сяброўства!” прайшоў тыдзень пачатковых класаў “Марафон ведаў”. Ён быў арыентаваны на максімальнае раскрыццё творчых і інтэлектуальных магчымасцей кожнага вучня.

Педагогамі быў сфармуляваны прынцып правядзення прадметнага тыдня: кожнае дзіця з’яўляецца актыўным удзельнікам усіх падзей тыдня. Вучні маглі выпрабаваць свае сілы ў розных відах дзейнасці: рашаць, пісаць, спяваць, іграць на музычных інструментах, майстраваць, фантазіраваць, маляваць, прапаноўваць (прыдумляць) і разгадваць свае і ўжо існуючыя задачы і загадкі.

Навучэнцы 2–4-х класаў прынялі ўдзел у чытацкай канферэнцыі “Беларуская казка – розуму падказка”, якую падрыхтавала і правяла бібліятэкар Тамара Зенюкевіч, у конкурсе на лепшага чытальніка “Смак роднай мовы”, акцыі “Кніжкіна бальніца”, этна-квізе “Пад стрэхамі прашчураў”, біблія-дайджэсце “Таямніцы Дзеда-Усяведа”.

Падчас тыдня былі праведзены інтэрактыўная гульня “Хачу ўсё ведаць”, конкурс-сачыненне “Новая казка”, інтэлектуальная гульня “Знаўцы прыроды”, бліцтурнір “Лепшы матэматык”, брэйн-рынг “Знаўцы беларускай мовы”, творчая майстэрня “Умелыя ручкі”.

Можна з упэўненасцю сказаць, што тыдзень пачатковых класаў прайшоў у атмасферы супрацоўніцтва і паказаў высокую выніковасць працы настаўнікаў пачатковых класаў. Кожны вучань знайшоў сваю нішу для самавыяўлення і атрымаў узнагароду.

 

Наталля БІБЛІС,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
сярэдняй школы № 11 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий