Узнагароду атрымала ў НАН Беларусі

- 11:53ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

26 сакавіка ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”.

Мерапрыемства пачалося з выступлення капэлы НАН Беларусі з музычным прывітаннем да пераможцаў. Затым прагучала ўступнае слова старшыні журы конкурсу, дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Я.Коласа І.Л.Капылова. Узнагароджанне адбывалася ў два этапы: віншаванне пераможцаў I, II, III ступені і пераможцаў у 12 намінацыях.

Асабіста мне дыплом уручаў акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі А.А.Каваленя. З 847 удзельнікаў было ўзнагароджана 200. Самаму малодшаму было ўсяго шэсць, а самаму старэйшаму 91 год. Цікавымі для ўсіх прысутных сталі выступленні беларускага пісьменніка, галоўнага рэдактара часопіса “Зорка” Георгія Марчука і многіх іншых дзеячаў літаратуры і мастацтва.

Я была ўражана адкрытасцю і прыязнасцю людзей, што былі вакол – за гэты дзень у нас з бацькамі адбылося некалькі новых знаёмстваў і прыемных гутарак. Пасля ўзнагароджання ўсім прысутным быў прапанаваны смачны абед, а затым была экскурсія ў Цэнтральны батанічны сад. Гэты цудоўны дзень у Акадэміі навук падарыў мне вялізнае натхненне і жаданне калісьці вярнуцца туды зноў.

 

Юлія ЛІСІЦА,
вучаніца 11-га класа
Валеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий