Бяспека дзяцей – клопат дарослых

- 23:16ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Падчас вясновых канікул у яслях-садзе № 1 Карэліч прайшоў шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне і ўмацаванне здароўя выхаванцаў, развіццё іх індывідуальных і творчых здольнасцей, задавальненне рухальнай актыўнасці.

Адной з самых важных з’яўляецца задача фарміравання ўяўленняў пра асноўныя правілы бяспечных паводзін у сітуацыях рознага характару, развіццё ўменняў правільна дзейнічаць у выпадку небяспекі. З гэтай мэтай кіраўнік фізічнага выхавання Е.В. Шавейка правяла фізкультурнае свята па пажарной бяспецы на тэму “Наша бяспека”, актыўнымі ўдзельнікамі якога сталі выхаванцы, іх бацькі і педагагічныя работнікі. Дзеці і дарослыя паказалі спрыт і кемлівасць у гульнях і эстафетах “Затушы агонь”, “Выбяры прадметы для тушэння пажару”, “Пажарныя рукавы” і інш. Выхаванцы прадэманстравалі ўменні ў аказанні першай медыцынскай дапамогі “пацярпеламу ад агню”, шпаркасць рэакцыі пры выратаванні лялек ад пажару, цацак з “палаючага” будынка. Своечасова стараліся “даехаць” на пажарнай машыне да месца “узгарання” у конкурсе “Лепшы вадзіцель пажарнай машыны”. Хлопчыкі і дзяўчынкі пабывалі ў ролі ратавальнікаў, правільна называлі сродкі пажаратушэння і хутка “тушылі пажар” у эстафеце “Спяшаемся на дапамогу”.

Усе ўдзельнікі свята лёгка справіліся з адгадваннем “пажарных” загадак пра запалкі, агонь, вогнетушыцелі, пажарных.

У выніку спаборніцтваў перамагла дружба. Галоўнай узнагародай для ўсіх былі вясёлыя ўсмешкі і радасныя эмоцыі ад сумесных зносін.

Такім чынам, усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу пераканаліся ў мэтазгоднасці правядзення падобных мерапрыемстваў па замацаванні ведаў пра правілы бяспекі жыццядзейнасці і ў тым, што бяспека дзяцей – клопат дарослых! Дзеці дружна паабяцалі не парушаць правіл паводзін, а дарослыя – быць прыкладам для дзяцей.

 

Наталля СКОК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 1 Карэліч

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий