- ШАГ

Духоўнасць і маральнасць

 

У сярэдняй школе № 1 Смаргоні прайшла чарговая сустрэча ў Школе Актыўнага Грамадзяніна на тэму “Пра духоўныя і маральныя каштоўнасці: дыялог пакаленняў” з удзелам настаяцеля храма святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра іерэем Аляксандрам Шэлестам.

У пачатку ўрока-дыялогу вядучыя азнаёмілі прысутных са зместам інфармацыйнага блока “Пра духоўныя і маральныя каштоўнасці: дыялог пакаленняў”. У фокусе абмеркавання былі пытанні прэміі “За духоўнае адраджэнне” і цырымоніі яе ўручэння. Старшакласнікі разважалі, што людзі, удастоеныя прэміі, – гэта прафесіяналы, працавітыя і сумленныя, якія аддаюць сябе без астатку сваёй місіі, жывуць і працуюць на карысць роднай краіны і народа. Гэта падзея выклікае ў іх пачуццё гонару за годных людзей, падзякі за міласэрнасць і дабрыню, мужнасць і гераізм, пакланення перад творчасцю і талентам нашых суайчыннікаў. Дзевяцікласнікі выказалі пажаданні, што хочуць быць бліжэй да такіх людзей.

Другі інфармацыйны блок мерапрыемства быў прысвечаны адказу на пытанне “Духоўнасць, маральнасць – паняцці, якія існуюць у непарыўным адзінстве. Што для вас азначаюць гэтыя паняцці?”. Айцец Аляксандр спыніўся на такіх каштоўнасцях, як духоўнасць і маральнасць, чалавечнасць, гуманнасць, прыстойнасць, сумленнасць, адказнасць, захаванне і развіццё культурна-гістарычнай спадчыны, грамадзянскасць, патрыятызм, талерантнасць, памяркоўнасць, любоў да Радзімы, хрысціянскія прынцыпы, справядлівасць, працавітасць, любоў да свету.

Затым вучні падзяліліся вопытам удзелу ў рэалізацыі валанцёрскага праекта “Пашырэнне ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў прыняцці рашэнняў па пытаннях сацыяльнай інтэграцыі ў Беларусі”, у рэалізацыі якога яны ўдзельнічалі са жніўня 2020 па сакавік 2021 года, распавялі пра найбольш яркія мерапрыемствы праекта.

 

Святлана ВАЙДА,
педагог сацыяльны
сярэдняй школы № 1 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий