- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Школьнікі наведалі аграрны ўніверсітэт

 

Спецыялісты аграрных прафесій у Беларусі становяцца аднымі з найбольш запатрабаваных. Таму стварэнне аграрных класаў на базе школы з’яўляецца перспектыўным напрамкам у прафілізацыі адукацыі. Такі аграклас у 2021/2022 навучальным годзе з’явіцца і ў сярэдняй школе № 8 Гродна. На сённяшні дзень ва ўстанове адукацыі праводзіцца прафарыентацыйная работа з вучнямі і іх бацькамі.

На вясновых канікулах навучэнцы 9 “А” класа наведалі Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. У канферэнц-зале УВА рабят сустрэла Рэгіна Янкілевіч, кандыдат сельскагаспадарчых навук, намеснік дэкана факультэта давузаўскай падрыхтоўкі. Яна расказала прысутным пра напрамкі работы розных факультэтаў, спецыяльнасці, якімі авалодваюць студэнты ў працэсе вучобы, а таксама пра тое, чым яны жывуць сёння, якія магчымасці перад імі адкрываюцца пасля заканчэння навучальнай установы.

Будучыя выпускнікі атрымалі ўнікальную магчымасць убачыць вучэбна-даследчыя лабараторыі розных кафедраў, аснашчаных сучасным абсталяваннем, у якіх студэнтамі і выкладчыкамі аграрнага ўніверсітэта вядуцца навуковыя даследванні.

Навучэнцы змаглі самастойна вымераць узровень нітратаў у гародніне і садавіне, разгледзець узоры глеб і ўгнаенняў, якія выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы, убачыць шкоднікаў сельскагаспадарчых культур не толькі на малюнках. Усё гэта выклікала ў школьнікаў жывую цікавасць.

– Наведванне экскурсіі адкрыла для мяне навуку энтамалогію, – дзеліцца ўражаннем Іван Калтовіч.

– Магчымасць усе паспрабаваць у практычнай дзейнасці дапамагла мне ўпэўніцца, што навука – гэта вельмі займальны занятак, – успамінае Вікторыя Венядзіктава.

А Кацярына Рахматуліна здзіўляецца: “Я і не думала, што пры складанні гербарыя неабходна выкарыстоўваць лацінскую мову”.

Арганізаваная сустрэча стала працягам шматгадовага ўзаемадзеяння ГрДАУ і сярэдняй школы № 8 Гродна і пачаткам супрацоўніцтва, якое дасць магчымасць нашым навучэнцам правільна зрабіць свой прафесійны выбар і быць запатрабаванымі на рынку працы.

 

Алена КАРНЕЕВА,
намеснiк дырэктара па вучэбнай рабоце
с
ярэдняй школы № 8 Гродна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий