- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

У краіну здароўя

 

Штогод у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 г. п. Зэльва праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню здароўя.

Сёлета з дзецьмі малодшага дашкольнага ўзросту праводзіліся спартыўныя забавы “Падарожжа ў краіну здароўя”, “Добры Доктар Айбаліт”. На працягу дня выхавальнікі вялі з малымі гутаркі пра значэнне здароўя, здаровы лад жыцця, арганізоўвалі цікавыя фізкультхвілінкі, чыталі творы мастацкай літаратуры, разглядалі ілюстрацыі і карціны на тэму здароўя, гулялі ў рухомыя гульні.

У старшых групах праводзіліся віктарыны па тэме здароўя і спорту, а таксама тэматычныя гутаркі з паказам прэзентацыі пра карысць здаровага ладу жыцця.

Разам з выхавальнікам І.В.Карпеевай і музычным кіраўніком Р.Ф.Курута мы правялі свята “Дзень здароўя” для выхаванцаў сярэдняй групы. Дзяцей забаўляў вясёлы клоўн Бом. Яны спаборнічалі ў спрыце і сіле. Свята атрымалася дынамічным і яркім.

 

Таццяна СОНЕЦ,
кіраўнік фізічнага выхавання
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 г. п. Зэльва

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий