- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Вясёлая забава – добрая справа

 

У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці Карэліч выхаванцы сярэдняй беларускамоўнай групы сабраліся ў памяшканні міні-музея “Спадчына” для забавы “Наша хата цудамі багата”.

Звычайна ў музеі праводзяцца заняткі альбо экскурсіі. Выхаванцы групы ўжо добра ведаюць гістарычныя аспекты і традыцыйныя асаблівасці экспанатаў на паліцах: гліняных, саламяных, драўляных, ільняных цацак і лялек-мотанак. Пра гэтыя праўдзівыя сведкі культурнай спадчыны народа дзеці даведаліся раней. Але адна справа ведаць пра цацку, і зусім іншая – пагуляць з ёю.

Таму ў час забавы хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі расказалі вершы пра знаёмыя цацкі, але і пагулялі з саламяным пеўнікам, гліняным коцікам, ільняным конікам. Гэта дало дзецям магчымасць адчуць гульнявыя вобразы і выразіць свае ўяўленні з дапамогай дзеянняў, напоўніла мерапрыемства станоўчымі эмоцыямі і даставіла радасць.

Радасць была б не поўнай без музыкі. Для ўздыму эмацыянальнага настрою музычным кіраўніком А.І.Жукоўскай былі падабраны гульні-забавы “Іголка”, “Хустачкі”, “ Гарлачык”, камунікатыўны танец “ Ты не стой у баку”, песні “ Весяліначка-вясна” , “Ветлівыя словы”.

Упэўнена, што забава “Наша хата цудамі багата” дапамагла нашым выхаванцам не толькі весела правесці разам час, але і ўзбудзіла цікавасць да традыцый свайго народу, гісторыі яго жыцця. Усё гэта фарміруе першыя ўяўленні пра навакольны свет, закладвае духоўны скарб, які спатрэбіцца ім у дарослым жыцці. Таму можна сказаць, што забава – гэта добрая справа.

 

Ірына АРЦЮХ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Карэліч

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий