- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Дзелавая гульня “Фінансавы рынг”

 

З мэтай удасканалення прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў у пытаннях эканамічнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту пасродкам эфектыўнага прымянення сучасных форм работы ў яслях-садзе № 2 Свіслачы прайшла дзелавая гульня на тэму “Фінансавы рынг”.

Дзеці дашкольнага ўзросту нехаця сустракаюцца з эканомікай, нават калі іх не вучаць гэтаму. Яны даведаюцца, што такое “маё”, “тваё”, “наша”, “абмен”, “грошы”, “кошт”. Малыя бяруць некаторую інфармацыю з навакольнага свету, але яна застаецца толькі інфармацыяй, а задача выхавальніка дашкольнай адукацыі і бацькоў – зрабіць яе інструментам для выкарыстання. Педагог павінен дапамагчы выхаванцам правільна асэнсаваць эканамічныя з’явы, факты, паняцці: навучыць дзяцей разумець і шанаваць навакольны матэрыяльны свет як вынік працы, паважаць людзей, якія ўмеюць працаваць і сумленна зарабляць грошы. Толькі разам з педагогамі і бацькамі дзеці змогуць набыць даступныя ім веды.

У пачатку гульні была вызначана актуальнасць праблемы эканамічнага выхавання дзяцей, раскрыта паняцце “Эканамічнае выхаванне”. Прагляд мультымедыйнай прэзентацыі дазволіў пазнаёміцца з прынцыпамі пабудовы развіццёвага прадметна-прасторавага асяроддзя ва ўстанове дашкольнай адукацыі для фарміравання асноў эканамічнай культуры выхаванцаў. У працэсе дзелавой гульні педагогі павышалі сваю педагагічную кампетэнтнасць у пытаннях фінансавага выхавання дашкольнікаў, абагульнілі свае веды пра мэты, задачы і сродкі эканамічнага выхавання. Кожны з удзельнікаў змог выказаць сваё разуменне пра паняцце “Эканоміка для дашкольніка – гэта…”.Для гульцоў былі прапанаваны канверты з заданнямі на тэму эканомікі, фінансаў. Выхавальнікі ўспаміналі прыказкі і прымаўкі эканамічнага характару. Адгадвалі па апісанні сучасныя прафесіі з новымі моднымі назвамі (медыя-Баер, прамоўтэр, інкасатар, супервайзер) і знаходзілі іх на ілюстрацыях. Разам абмяркоўвалі праблемныя сітуацыі, якія здараюцца ў сем’ях. Знаходзілі казкі з эканамічным зместам. Спрабавалі сябе ў ролі рэкламных агентаў і праявілі сваю фантазію і творчасць у стварэнні рэкламы розных відаў марожанага. Разгадванне крыжаванак дазволіла ўдзельнікам гульні замацаваць фінансавыя і эканамічныя паняцці.У канцы гульні была праведзена рэфлексія, па выніках якой кожная каманда прадставіла свой вынік.Усе сучасныя формы работы эканамічнага выхавання, з якімі азнаёміліся педагогі, можна выкарыстоўваць як у арганізацыі работы з дзецьмі дашкольнага узросту, так і ў рабоце з бацькамі. 

 

Наталля СЕМЯНЯКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 2 Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

+1

Добавить комментарий