Тыдзень з дэфектолагам

- 6:51ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

З мэтай павышэння матывацыі ў дзяцей 4–7 гадоў да карэкцыйных заняткаў, удасканалення формаў і метадаў навучання і выхавання дзяцей з АПФР, павышэння кампетэнтнасці педагогаў у пытаннях дэфекталогіі ў яслях-садзе № 15 Смаргоні быў арганізваны тыдзень дэфекталогіі.

Комплекс мерапрыемстваў у рамках тыдня дэфекталогіі ўключыў выставу педагагічнай літаратуры і практычнага матэрыялу па развіцці маўлення для педагогаў ясляў-сада. На выставе былі прадстаўлены рэкамендаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь дапаможнікі, навінкі ў галіне дэфекталогіі, якія выкарыстоўваюцца ў карэкцыі гукавымаўлення, картатэка па лексічных тэмах, дыдактычныя гульні.

На арганізаваным настаўнікам-дэфектолагам Вольгай Траскоўскай семінары-практыкуме “Роля артыкуляцыйнай гімнастыкі ў аўтаматызацыі гукаў” з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі педагогі з задавальненнем выконвалі практыкаванні артыкуляцыйнай гімнастыкі, прапанаваныя ім, каб пасля ўжываць іх у працы з дзецьмі.

З выхаванцамі сярэдняй спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення настаўнікам-дэфектолагам Марынай Галяк сумесна з музычным кіраўніком праведзены лагарытмічны занятак па тэме “Вясна”. Занятак быў пабудаваны ў форме адзінай сюжэтнай лініі. Уцягванне дзяцей у сюжэт з’яўляецца для іх эмацыянальна значным. Гэта дазваляе раскрыць іх асабістыя якасці, пераадолець маўленчы негатывізм, выхоўвае пачуццё калектывізму. Логарытміка выконвае таксама аздараўленчую функцыю, садзейнічае эстэтычнаму выхаванню дзяцей. Усе ўдзельнікі логарытмічнага занятку атрымалі велізарнае задавальненне ў ходзе выканання розных відаў заданняў, а музычнае суправаджэнне спрыяла паляпшэнню настрою дзяцей і падтрыманню іх цікавасці на працягу ўсяго занятку.

Настаўнікам-дэфектолагам Святланай Кажамякінай з выхаванцамі старшай спецыяльнай групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення праведзены адкрыты занятак з аўтарскай цацкай “Цудоўны паравозік”. Праведзены занятак спрыяў удасканаленню фанематычнага ўспрымання, удакладненню і замацаванню правільнага вымаўлення гукаў, развіццю навыкаў гукавога аналізу і сінтэзу.

Ліквідацыя маўленчых парушэнняў у дзяцей патрабуе комплекснага падыходу. Эфектыўнасць карэкцыйнай працы вызначаецца правільным размеркаваннем нагрузкі на працягу дня і пераемнасцю ў працы настаўніка-дэфектолага і іншых спецыялістаў установы дашкольнай адукацыі.

Падчас правядзення тыдня дэфекталогіі ўдзельнікі набылі новы станоўчы вопыт, атрымалі задавальненне ад зносін, педагогі папоўнілі свае метадычныя скарбонкі новымі карыснымі матэрыяламі.

 

Вольга ТРАСКОЎСКАЯ, Марына ГАЛЯК,
настаўнікі-дэфектолагі

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий