- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Замежныя мовы са святаром

 

Пазакласнае мерапрыемства па англійскай мове – гэта заўсёды цікава і пазнавальна. Навучэнцы 5-га класа сярэдняй школы № 7 Смаргоні вітаюць любыя формы і прыёмы правядзення такіх мерапрыемстваў, але асабліва яркія эмоцыі ў іх выклікае прыход гасцей.

У панядзелак, 12 красавіка, на пазакласнае мерапрыемства быў запрошаны святар Аляксандр Дзяшук, які расказаў дзецям пра Біблію і пра тое, на якіх мовах яна была напісана.

Вучні не толькі даведаліся, з якіх частак складаецца Біблія, як і кім яна пісалася, але і змаглі пачуць, як гучаць такія мовы, як іўрыт, старажытнагрэчаская, царкоўна-славянская, арамейская і лацінская. Акрамя таго, пяцікласнікам былі прадэманстраваны тэксты Святога Пісання на старажытных мовах, а таксама транскрыпцыя і транслітарацыя старажытных моў. Айцец Аляксандр расказаў, што для нашых прабацькоў гэта свяшчэнная кніга была не толькі перакладчыкам і слоўнікам духоўных ісцін, але і настаўнікам. Як паказвае гісторыя, многія старажытныя цывілізацыі вучыліся па Бібліі чытаць і пісаць, спасцігаць ісціны медыцыны, светабудовы і духоўнасці.

Біблія – гэта самая публікуемая кніга ў свеце. Айцец Аляксандр нагадаў пяцікласнікам пра нашага беларускага кнігадрукара Францыска Скарыну, які займаўся перакладам Бібліі і прымаў актыўны ўдзел у распаўсюджванні колькасці копій найвялікшай рэліквіі хрысціянскага свету.

Нішто так не абуджае цікавасць да вывучэння замежнай мовы, як падарожжа ў часе з выкарыстаннем старажытных крыніц: Бібліі, арамейскай мовы, на якой гавораць усяго некалькі дзясяткаў чалавек у свеце. Менавіта таму падобныя пазакласныя мерапрыемствы павінны сістэматычна праводзіцца ў школах для стымуляцыі пазнавальнай актыўнасці вучняў у вывучэнні замежнай мовы.

 

Людміла ЗАХАРЭВІЧ,
настаўнік анлійскай мовы
сярэдняй школы № 7 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий