Падарожжа ў Краіну Касманаўтыкі

- 10:04ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Напярэдадні святкавання Дня авіяцыі і касманаўтыкі ў 5 “Д” класе сярэдняй школы № 5 Смаргоні прайшло пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае Дню касманаўтыкі.  

Класны кіраўнік Н.А.Аляксандровіч і супрацоўнікі бібліятэкі К.А.Чартовіч, М.С.Шлык расказалі вучням пра космас і знакамітых касманаўтаў, пра першыя ракеты, пра адзенне для саміх касманаўтаў і касманаўтаў-сабак.

Стараннямі супрацоўнікаў бібліятэкі была наладжана выстава кніг, звязаных з космасам і касмічнымі падарожжамі. А для таго каб хацелася чытаць, вучні рабілі закладкі-ракеты.

Прайшоў і конкурс малюнкаў да твораў, якія прапанавалася прачытаць загадзя пра зорныя прыгоды, пра незвычайных касманаўтаў. Столькі старання, цікавасці і захаплення назіралася ў вачах дзяцей!

Мне здаецца, што гэта на самай справе вельмі зацягвае. Да таго ж, хто ведае, можа сярод гэтых хлопчыкаў і дзяўчынак будзе новы касманаўт.

Калі ў Уладзіміра Васільевіча Кавалёнка – беларускага касманаўта, двойчы Героя Савецкага Саюза, спыталі: “Якая зямля з космасу? Блакітная? Чырвоная? Зялёная?”, то ён адказаў: “Яна – родная”.

Вельмі важна ведаць пра гэта і заўсёды памятаць.

 

Наталля АЛЯКСАНДРОВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий