- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Пошукава-даследчая дзейнасць дашкольнікаў

 

З мэтай удасканалення работы па выхаванні працавітасці, пазнавальнай актыўнасці ў працэсе далучэння да дзейнасці па вырошчванні культурных раслін у iнтаграванай групе № 7 дашкольнага цэнтра развiцця дзiцяцi Свiслачы быў рэалiзаваны праект пад назвай “Наш агарод”.

У рамках праекта ў дзяцей сфармiраваліся ўяўленні пра працу, якая праводзіцца ў вясновы перыяд у агародзе, пра неабходнасць святла, цяпла, вільгаці i глебы для росту раслін. Выхаванцы навучыліся назіраць за пасадкай насення, рабіць высновы на аснове назіранняў, удзельнічалі ў пасільнай практычнай дзейнасці, выконвалі індывідуальныя і калектыўныя даручэнні.

Гутаркі “Пра карысць вітамінаў”, “Цыбуля – ад сямі хваробаў”, складанне апавяданняў пра гародніну па апорных табліцах, дыдактычныя гульні “Трэці лішні”, “Што дзе расце?”, “Даведайся навобмацак”, відэагульня “Ад якой гародніны гэтая частка?”, маляванне “Фасоля і гарох”, аплікацыя “Кошык з агарода”, пасадка насення на агародзе, вопыт “Вада і насенне агуркоў” былі займальнымі і пазнавальнымі для выхаванцаў.

Прадукты праекта цікавыя як дзецям, так і іх бацькам. Гэта калаж “Што вырасце на нашым агародзе?”, фотавыстава “Вясновыя клопаты агародніка”, кветкавы гадзіннік, відэагульня “Адгадай гародніну па фрагменце”, папка-перасоўка “Далучаем дзяцей да сумеснай працы на агародзе”, кансультацыя для бацькоў на тэму “Праца ў прыродзе як адзін са сродкаў выхавання дзяцей”.

У выніку праекта ўзбагаціўся вопыт дзяцей у сферы экалагічнага выхавання і ведаў пра культурныя расліны, папоўніўся слоўнікавы запас, сфармiравалася ўменне адрозніваць і называць асаблівасці гародніны і садавіны.

Бацькі прымалі пасільны ўдзел у ажыццяўленні гэтага праекта, што дазволіла ім пашырыць свае магчымасці ў выхаванні дзяцей, наладзіць узаемаадносіны з імі.

 

Ірына ГРЫНЦЭВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

+1

Добавить комментарий