- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Мара пра космас!

 

Для выхаванцаў дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці аграгарадка Парэчча Гродзенскага раёна першыя красавіцкія дзянькі нагадваюць не толькі пра веснавыя пераўтварэнні, але больш за ўсе пра касмічныя вандроўкі і мару чалавека пазнаць нязведанае. Пра гэта ідзе гаворка як на занятках у сярэдніх і старшых группах, так і ў вольны час.  

Праз малюнкі, разглядванне старонак кніг і часопісаў, віртуальныя вандроўкі маляты больш даведваюцца пра гісторыю касмічных палетаў і пра герояў-касманаўтаў.

Зорнае неба заўсёды манiла не толькі дарослых, але і дзяцей. Людзi марылi даведацца пра космас, як мага больш. Першы палет Юрыя Гагарына, фотаздымкі нашай любай Зямлі, рознакаляровыя планеты, мноства зорак у начным небе адлюстраваны ў работах выхаванцаў. А якія цікавыя пытанні задаюць нашыя маляты: колькі ў небе зорак? як паляцець на луну? што трэба ведаць, каб стаць касманаўтам? А да Дня касманаўтыкі ў гэтым годзе падрыхтавалі і прымаюць удзел у выставе, прысвечанай святу. Разам з бацькамi яны вырабiлi з падручных матэрыялаў амаль сапраўдныя касмiчныя караблi i ракеты. I пачалi марыць…

Хлопчыкi i дзяўчынкi прыдумваюць розныя цiкавыя гiсторыi i казкi пра космас: пра тое, як яны паляцелi б у сваёй ракеце, якую б назву мела гэтая ракета, каго яны ўзялi б з сабою ў палёт, у якое адзенне апранулiся б, якую ежу ўзялi б з сабою, каго б там сустрэлi… А да пачатку лета спланавалі стварыць на тэрыторыі ўстановы касмічны куток і гульнявую базу.

Так мараць дзецi пра космас i касмiчныя прыгоды. А цi ведаем мы сёння, што чакае нас заўтра… Можа i сапраўды здзяйсняцца дзiцячыя мары, і хто-небудзь з iх стане касманаўтам i адправiцца ў першы свой касмiчны палёт. Але кім бы ні сталі нашы выхаванцы, калі вырастуць, галоўнае, каб кожны з іх стаў добрым чалавекам і старанным, добразычлівым грамадзянінам. А мы, выхавальнікі і бацькі, будзем iмi ганарыцца…

 

Ганна АКСЦІНА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці аг.Парэчча
Гродзенскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

+1

Добавить комментарий