- Матэматыка. Матэрыялы да ўрокаў, Метадычка

Арганізацыя вуснай работы на ўроках алгебры ў 10-м класе

 

Жанна ЦЯЦЕРЫНА,
настаўнік матэматыкі
ДУА “Казлоўшчынская сярэдняя школа”
Дзятлаўскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

Кожны настаўнік імкнецца зрабіць свой урок найбольш эфектыўным, знаходзіцца ў пастаянным пошуку метадаў і сродкаў, якія спрыяюць лепшаму засваенню прадмета. Са свайго вопыту ўпэўнена магу сказаць, што адным з такіх сродкаў на ўроках матэматыкі з’яўляюцца вусныя практыкаванні. З іх дапамогай навучэнцы выразней разумеюць сутнасць матэматычных паняццяў, тэарэм, матэматычных пераўтварэнняў. Вусныя практыкаванні актывізуюць разумовую дзейнасць навучэнцаў, развіваюць увагу, назіральнасць, памяць, мову, хуткасць рэакцыі, павышаюць цікавасць да вывучаемага матэрыялу.

Арганізацыя вуснай работы на ўроках матэматыкі дазваляе разнастаіць вучэбную дзейнасць, спрыяе павышэнню інтэлектуальнай актыўнасці навучэнцаў і эфектыўнасці ўрока ў цэлым.

Акрамя таго, добра вядома, што навучэнцы, якія валодаюць цвёрдымі навыкамі вусных вылічэнняў, хутчэй авалодваюць новымі ведамі, лепш спраўляюцца з рознымі заданнямі. Добра развітыя навыкі вуснага лічэння – адна з умоў паспяховага навучання па іншых прадметах.

Вусныя практыкаванні, якія праводзяцца ў пачатку ўрока, дапамагаюць навучэнцам хутка ўключацца ў працу, у сярэдзіне або канцы ўрока такія практыкаванні служаць своеасаблівай разрадкай пасля напружання і стомленасці, выкліканых пісьмовымі заданнямі.

Хачу расказаць пра найбольш распаўсюджаныя заданні, якія выкарыстоўваю для арганізацыі вуснай работы на ўроках матэматыкі (алгебры) у 10-м класе.

 

     1 Матэматычная эстафета. Загадзя рыхтую некалькі картак з простымі заданнямі і адказамі да іх. На адных картках адказы правільныя, на другіх – з памылкамі. Вучні павінны хутка раскласці карткі на дзве групы (правільна – няправільна).

Тэма “Корань nступені з ліку”

Раскласці карткі на дзве групы (правільна – няправільна)

 

     2 Матэматычная дыктоўка “Так ці Не”. Настаўнік чытае пытанні, а вучні хутка павінны на іх адказаць словамі “Так” ці “Не” (пры арганізацыі такой дыктоўкі можна выкарыстоўваць сігнальныя карткі, каб кожны прыняў удзел у апытванні).

Тэма “Корань nступені з ліку”

Вельмі зручна карыстацца матэматычнымі дыктоўкамі, запісанымі на камп’ютар. Па-першае, гэта дае магчымасць чытаць іх па варыянтах рознымі галасамі. Па-другое, выкарыстанне тэхнічных сродкаў навучання мае вялікія арганізацыйныя перавагі, прывучае дзяцей да засяроджанасці, сабранасці; настаўнік атрымлівае магчымасць непасрэдна ў ходзе дыктоўкі назіраць, як працуюць навучэнцы, і аператыўна рэагаваць на найбольш характэрныя памылкі і недахопы.

 

 

     3 Гульня “Назаві памылку” (або “Выправі памылку”).

Пра мэтазгоднасць выкарыстання гульняў вядома ўсім. Гульня з роўным поспехам захапляе і першакласніка, і вучня старшых класаў. Вусную работу на ўроку можна арганізаваць у гульнявой форме.

Прывяду прыклад гульні “Назаві памылку”, дзе вучням патрэбна знайсці памылкі ў запісах і выправіць іх.

Тэма “Трыганаметрыя” (выправіць памылкі ў запісах)

 

     4 Заданні з выбарам адказу. На індывідуальных картках або на слайдзе прапаную вучням табліцу з заданнямі і адказамі. Неабходна назваць нумар правільнага адказу.

Тэма “Трыганаметрыя”

 

    5 Трэнажоры. Матэматычныя трэнажоры – гэта трэніровачныя аднатыпныя практыкаванні, падабраныя па адной тэме, і накіраваныя на адпрацоўку навыкаў да аўтаматызму. Трэніровачныя практыкаванні можна выкарыстоўваць як для арганізацыі франтальнай работы, так і індывідуальнай.

Тэма “Адзінкавая акружнасць”. На такіх трэнажорах можна выконваць наступныя заданні:

1) выразіць вугал у радыянах (у градусах);

2) вызначыць, вуглом якой чвэрці з’яўляецца вугал α, калі:

 

У XXI стагоддзі інфармацыйныя тэхналогіі шырока выкарыстоўваюцца ва ўсіх сферах і галінах. З задавальненнем дзеці выконваюць вусныя заданні, прапанаваныя ў выглядзе прэзентацый, анлайн-тэстаў, сэрвісаў Google.

Рэгулярныя вусныя практыкаванні спрыяюць канцэнтрацыі ўвагі навучэнцаў, задаюць тэмп і рытм урока, дапамагаюць знаходзіць сувязі розных тэм, надаюць уроку неабходную жывасць, адкрываюць шырокія магчымасці для выяўлення і фарміравання ў вучняў схільнасці і інтарэсаў да матэматыкі, дапамагаюць настаўніку дысцыплінаваць навучэнцаў, выхоўваць у іх самастойнасць, уменне шанаваць і эканоміць час. Гэта адна з самых дынамічных і імправізацыйных частак урока.

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий