- БРЭСТЧЫНА, Рэгiёны

Правілы дарожнага руху павінны ведаць усе!

 

Кожны трэці чацвер месяца ў яслях-садзе № 10 в. Хатынічы Ганцавіцкага раёна праводзіцца адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.

Падчас чарговага дня бяспекі музычны кіраўнік А.Я.Канановіч разам з выхавальнікамі правяла ў кожнай узроставай групе забавы “Падарожжа ў краіну дарожных знакаў”, “Пацешнае падарожжа” і “Маленькія пешаходы”.

Асноўная мэта дзён бяспекі – фарміраванне навыкаў бяспечных паводзін на дарогах, адаптацыя дзяцей да транспартнага асяроддзя.

Дашкольнікі замацоўвалі правілы дарожнага руху падчас рухавых гульняў “Цягнік”, “Верабейкі і аўтамабіль”, “Святлафор”, “Каляровыя аўтамабілі”, з задавальненнем выконвалі розныя заданні і практыкаванні, адгадвалі загадкі, танцавалі і імправізавалі ў гульнявых сітуацыях.

Дзеці засвоілі веды пра правілы паводзін на дарозе, навучыліся прымяняць іх у гульнях і інсцэніроўках.

 

Тамара ПІЧЫЦ,
выхавальнік ясляў-сада № 10 в. Хатынічы
Ганцавіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий