- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Футбол – гульня і захапленне

 

Футбол у Круцілавіцкім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна актыўна развіваецца ў апошні час. Яго развіццё падтрымала і федэрацыя футбола, аказаўшы спонсарскую дапамогу на 4 487 беларускіх рублёў. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі футбольныя мячы, майкі, міні-футбольныя вароты і многае іншае.

У 2020 годзе Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа ўдзельнічаў у конкурсе эсэ на тэму “Мой школьны футбольны клуб”, дзякуючы чаму трапіў у аднайменны рэспубліканскі праект. З таго моманту пачалася актыўная работа па развіцці футбола ў нашай установе. Ад Дзятлаўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі на базе школы адкрыўся гурток “Футбол”, які наведваюць 15 хлопчыкаў і дзяўчынак. Дзяўчынкі, дарэчы, у гульні нічым не горш за хлопчыкаў.

На базе ўстановы арганізоўваліся турніры па футболе ў рамках дня здароўя. На жаль, пакуль з-за эпідэмічнага становішча яны адменены, але мы спадзяёмся, што сітуацыя стабілізуецца. Пакуль мы распрацоўваем праект “Футбол – гульня і захапленне”. Так мы хочам прыцягнуць да ўдзелу іншыя вучэбна-педагагічныя комплексы раёна.

У нашых планах – стварэнне школьнага клуба аматараў футбола, прыцягненне да ўдзелу ў рабоце і законных прадстаўнікоў, бо ў хуткім часе ў аграгарадку Круцілавічы сіламі мясцовага прадпрыемства ААТ “Граніт-Агра” створаць пляцоўку для міні-футбола. Таму цалкам рэальна праводзіць спаборніцтвы не толькі сярод дзяцей, але і сярод дарослых.

Хочацца спадзявацца, што такая значная ўвага развіццю футбола ў школе дасць свой плён. І хто ведае, можа быць, у будучыні са сцен нашай установы адукацыі выйдуць будучыя зоркі беларускага футбола.

 

Наталля ВЕРАМЕЙКА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Круцілавіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий