- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Калі прыезд ратавальнікаў прыемны

 

У рамках рэспубліканскай акцыі “За бяспеку разам” да вучняў Нацкіх ясляў-сада – сярэдняй школы Воранаўскага раёна наведаліся ў госці ратавальнікі пажарнага аварыйна-ратавальнага пункту г. п. Радунь. Гэта менавіта той выпадак, калі іх прыезд прыемны і пазнавальны.

Для дзяцей ратавальнік з’яўляецца ўвасабленнем гераізму і адвагі, ён не баіцца агню і смела ратуе людзей. Таму правілы пажарнай бяспекі, расказаныя асабіста прафесіяналам, успрымаюцца больш сур’ёзна і лепш запамінаюцца.

Супрацоўнікі аварыйна-ратавальнага пункту распавялі дзецям пра асаблівасці і важнасць сваёй прафесіі, пазнаёмілі з камплектацыяй тэхнікі і спецыяльнай формай пажарнага, дазволілі прымераць шлем і рэспіратар. Многія змаглі пасядзець у пажарнай машыне і адчуць сябе магутнымі і бясстрашнімі ратавальнікамі.

З найбольшым захапленнем удзельнічалі ў мерапрыемстве вучні пачатковых класаў. Некаторым з іх госці дазволілі ўключыць трывожны сігнал і выказаць свае ўражанні праз гукавы апавяшчальнік.

Візіт такіх гасцей для дзяцей школьнага ўзросту – гэта займальная прыгода, якая абавязкова спадабаецца і запомніцца надоўга. Хто ведае, магчыма праз некалькі гадоў нехта з вучняў нашай школы папоўніць рады годнай и мужнай прафесіі – ратавальніка!

 

Марына КАМІСАРАВА,
настаўнік пачатковых класаў
Нацкіх ясляў- сада – сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий