“Медыясфера–2021”: вынікі падведзены  

- 13:09ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У 2021 годзе Гродна абяўлены сталіцаю моладзі. 15–16 красавіка вучаніцы 9-га класа Валеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Навагрудскага раёна Ганне Федасюк пашчасціла трапіць у гэты цудоўны горад у якасці фіналіста рэспубліканскага фестывалю-конкурсу “Медыясфера–2021”, дзе яна ўдзельнічала ў намінацыі “Фотапраект”.

Фестываль прайшоў на высокім узроўні і ўключаў у сябе вельмі насычаную праграму. Ганна прысутнічала на цырымоніі адкрыцця фестывалю і ўзнагароджванні пераможцаў прызам сімпатый гледачоў. Затым наведала майстар-класы: дырэктара digital-агенства Dewpoint Аляксандра Лявіцкага на тэму “Навошта я наймаю маркетолагаў” і карэспандэнта тэлеканала АНТ у Гродна Надзеі Завіноўскай. Прафесіяналы падзяліліся з фіналістамі сакрэтамі свайго поспеху. Сюрпрызам ад арганізатараў мерапрыемства для гасцей стала экскурсія ў студыю тэлерадыёканала Гродна 4, дзе мы сваімі вачыма змаглі ўбачыць увесь працэс выхаду тэлерадыёперадач у эфір.

Ганна Федасюк абараняла аўтарскі фотапраект “Свіцязь… Ноты маёй душы” вельмі дастойна, чым кранула сэрцы і выклікала паток дадатных эмоцый у свой адрас з боку журы. Напрыканцы першага дня фестывалю студэнты Купалаўскага ўніверсітэта запрасілі на канцэрт, які падрыхтавалі ў гонар гасцей. У другі дзень фестывалю прайшла цэрымонія ўзнагароджвання пераможцаў. Удзельнікі атрымалі ўзнагароды і словы падзякі за сваю працу ад арганізатараў конкурсу. Ганна Федасюк атрымала найвышэйшую ўзнагароду: дыплом I ступені і каштоўны падарунак у намінацыі “Фотапраект”. Узнагароду ўручала загадчык кафедры журналістыкі Купалаўскага ўніверсітэта Іна Мінчук. Радасці і шчасця не было межаў.

 

Алена ФІЛІПОВІЧ,
настаўнік матэматыкі
Валеўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна,
кіраўнік праекта “Свіцязь… Ноты маёй душы”

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий