Мы прыроду не забруджаем, і берагчы яе мы заклікаем

- 15:37ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Пад такім дэвізам 16 і 17 красавіка ўвесь дружны калектыў дзяцей і дарослых Новаяльнянскага ясляў-сада Дзятлаўскага раёна прыняў удзел у суботніку па ўборцы тэрыторыі дашкольнай установы, а таксама прылеглай тэрыторыі.  

З выхаванцамі ў групах была праведзена папярэдняя праца. Педагогі гутарылі з дзецьмі на тэму “Беражыце навакольны свет”, разгледзелі праблемную сітуацыю “Чаму плача прырода”, што дазволіла прыцягнуць да праблемы адказнасці за стан прыроды бліжэйшага асяроддзя, выхоўваць у дзяцей імкненне актыўна ўдзельнічаць у ахове прыроды.

Праз групу ў вайберы для бацькоў распаўсюджана лістоўка “Ад каго залежыць прыгажосць нашай планеты”, што дало магчымасць актывізаваць бацькоўскую грамадскасць да праблемы прыродааховы. Сумесная праца гуртуе дарослых, а ў дзяцей фарміруе элементарныя працоўныя навыкі, уменне падтрымліваць парадак на пляцоўцы дзіцячага сада, беражліва ставіцца да прыроды.

Дарослыя і дзеці дружна ўзяліся за граблі, рыдлёўкі і венікі. Праца ішла, і час праляцеў хутка. Былі ачышчаны газоны ад лістоты, прыбраны сухастой, прыведзены ў парадак клумбы, пабелены бардзюры, дрэвы. Педагогамі і дзецьмі прыбраны дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі, экалагічныя станцыі, дзіцячы агарод. Важна, што дарослыя паказалі добры прыклад выхаванцам, заахвоцілі жаданнем працаваць на карысць грамадства. Уласным прыкладам выхоўвалі ў маленькіх грамадзян беражлівыя адносіны да навакольнага свету.

Мэта суботніка – зрабіць тэрыторыю нашай дашкольнай установы больш утульнай, прывабнай, камфортнай і бяспечнай для знаходжання дзяцей – была дасягнутая. Хочацца спадзявацца, што выхаванцы вырастуць і будуць падтрымліваць чысціню навакольнаго асяроддзя, ахоўваць прыроду ва ўсёй яе прыгажосці.

Але наша праца па добраўпарадкаванні тэрыторыі на гэтым не завершаная. Дзеці сумесна з дарослымі вырошчваюць расаду для высаджвання ў далейшым на клумбы і ў агарод.

 

Ларыса АНДРЭЕВА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Новаяльнянскага ясляў-сада
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий