- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Шлях у прафесію праз гульню

 

У шосты школьны дзень, 17 красавіка, сярод вучняў 5–7-х класаў Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна была праведзена прафарыентацыйная конкурсная гульня “Вялізны свет прафесій” з праглядам відэароліка “Ты і твая будучая прафесія”.

Вучні ў гульнявой форме пазнаёміліся са светам прафесій, даведаліся пра такія запатрабаваныя прафесіі, як сакратар-рэферэнт, аператар станкоў з лічбавым праграмным кіраваннем, праграміст, аператар ЭВМ, менеджэр, эмбрыёлаг і г.д.

Хлопчыкі і дзяўчынкі 6–7-х класаў спаборнічалі ў такіх конкурсах, як “Даведайся прафесію па прымеце прадмета”, “Прафесійны слоўнік”, “Конкурс прыказак”, дзе павінны былі вызначыць, пра якія прафесіі кажуць прапанаваныя прыказкі і прымаўкі.

Дзякуючы такім мерапрыемствам у дзяцей выхоўваецца станоўчае стаўленне да працы, да людзей розных прафесій. Кожны з удзельнікаў гульні задумаўся над тым, колькі прафесій неабходна засвоіць, каб належна жыць чалавеку ў сучасным свеце; колькі павінна папрацаваць людзей, каб мы змаглі прачытаць кнігу, уключыць святло, сесці ў крэсла і г.д.

 

Ірына ЖАМОЙДЗІК,
класны кіраўнік 6-га класа Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий