- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Вучымся мець зносіны

 

У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка прайшоў трэнінг для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту “Ёсць кантакт”. Мэтай трэнінга было павышэнне ўпэўненасці дзяцей дашкольнага ўзросту ў сабе, зніжэнне ўзроўню трывожнасці, сарамлівасці, паляпшэнне камунікатыўных навыкаў.

 

У рэчышчы апошніх тэндэнцый дашкольнай адукацыі асаблівае значэнне набывае развіццё ў дзяцей навыкаў станоўчага ўзаемадзеяння з навакольным асяроддзем як асновы іх паспяховага развіцця.

У ходзе трэнінгу выкарыстоўваліся гульні і практыкаванні, накіраваныя на стварэнне станоўчага эмацыйнага фону, павышэння ўпэўненасці ў сабе, развіццё навыкаў пазітыўных сацыяльных паводзін, згуртаванне калектыву, развіццё ўмення дзейнічаць разам, зняцце напружанасці: “Я вельмі добры”, “Так – не”, “Сіямскія двайняты”, “Змяя, змяя, я паўзу, паўзу”, “Папяровыя мячыкі”, “Сонечны зайчык”.

Правядзенне такіх трэнінгаў станоўча адбіваецца на развіцці дзяцей дашкольнага ўзросту і прыносіць ім шмат радасці і задавальнення.

 

Юлія САСІМ,
педагог-псіхолаг
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий