Знаёмства з прафесіямі для самых маленькіх

- 22:56ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

На працягу тыдня ў яслях-садзе в. Беняконі Воранаўскага раёна самыя маленькія выхаванцы прымяралі на сябе розныя прафесіі. Асноўнае знаёмства дзяцей з прафесіямі адбывалася падчас гульняў.

Першыя крокі да будучай прафесіі дзіця робіць у самым раннім дзяцінстве. Менавіта тады прымяраюцца ролі доктара, повара, прадаўца, шафёра – тых спецыяльнасцей, якія дзіця бачыць вакол сябе. Задача выхавальнікаў у дзіцячым садзе не толькі раскрыць перад дашкольнікамі свет прафесій, але і дапамагчы ім суаднесці свае захапленні і таленты з працай дарослых.

 

У працэсе ролевых гульняў выкарыстоўвалі як падручныя сродкі, спецыяльныя нарыхтоўкі, так і набытыя тэматычныя наборы (цацка “Цырульня”, набор доктара, міліцэйскі аўтамабіль і інш.). Такія забавы ў нязмушанай форме знаёмяць дзяцей з нюансамі і асаблівасцямі прафесій, развіваюць фантазію.

Выхаванцы знаёміліся з рознымі інструментамі і прыстасаваннямі, разумеючы, хто і што робіць на працы. Падчас прагулкі вучыліся кідаць смецце толькі ў скрыню, паведамлялі, што раніцай дворнікі падмятаюць вуліцы, каб навокал было чыста, і ўсім было прыемна гуляць па родных вулачках.

З бацькамі праводзілася кансультацыя пра неабходнасць спрабаваць тлумачыць сутнасць іх працы, яе важнасць для іншых людзей.

Акрамя ўсяго гэтага дзеці размалёўвалі разам выявы прадстаўнікоў розных прафесій, іх інструменты, адзенне, слухалі цікавыя гісторыі з жыцця, здзейснілі невялічкі экскурс на кухню і ў кабінет медсястры. Для ўзмацнення эмацыйнага ўздзеяння на дзяцей выкарыстоўвалі дзіцячую мастацкую літаратуру, энцыклапедыі.

Некаторых дзяўчынак вельмі захапіла праца прадаўца, яны нават сказалі, што стануць прадаўцамі, калі вырастуць вялікімі. Некаторых хлопчыкаў зацікавіла праца механіка, яны ўключалі сігнал на машыне, працавалі з інструментамі, садзіліся за руль і вырашылі стаць лепшымі сябрамі аўтамабіляў.

Выхаваўчая эфектыўнасць азнаямлення з працай залежыць не толькі ад таго, за якой працай назіраюцць, але і ад таго, на што накіроўваецца ўвага дзяцей. Калі дзеці маюць магчымасць самі актыўна дзейнічаць, то яны атрымліваюць больш дакладныя і поўныя ўяўленні пра працу дарослых, пачынаюць яе пераймаць.

 

Юлія УЛАНОЎСКАЯ
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада в. Беняконі
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий