- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Білет у аграрную будучыню

 

У народзе нездарма кажуць: “Дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся”. Гэтыя словы можна смела лічыць дэвізам 2-га этапу піяр-акцыі па папулярызацыі сельскагаспадарчых прафесій “Білет у будучыню”, якая прайшла на базе КСУПаў “Гіркі” і “Больцішкі” Воранаўскага раёна.

Моладзь на раздарожжы: хутка экзамены. Куды пайсці вучыцца? Якую выбраць прафесію, каб потым не пашкадаваць? Вучні аграрных класаў, арганізаваных у некалькіх школах Воранаўскага раёна, былі запрошаны на экскурсію на сельскагаспадарчыя аб’екты, размешчаныя ў аграгарадках Гіркі і Больцішкі.

Выпускнікі ўвачавідкі пабачылі ўзровень арганізацыі працы ветурача, механіка, даглядчыка, аператара, механізатара. Спецыялісты прадэманстравалі месцы ўтрымання жывёл, боксы для цялят, чыстыя даільныя залы, укамплектаваны машына-трактарны парк, шырокі мехстан. Аб’екты зацікавілі вучняў узорным станам бяспекі на месцы працы, магчымасцямі рэалізацыі прафесіі, адносінамі да маладых спецыялістаў.

Сустрэча паказала, што вёска чакае маладых і крэатыўных спецыялістаў, якія любяць прастор і творчасць, не баяцца цяжкасцей і гатовыя прысвяціць сваё жыццё сельскай гаспадарцы.

Упраўленне сельскай гаспадаркі Воранаўскага раёна зацікаўлена ў тым, каб моладзь замацоўвалася на месцы нараджэння і вучобы, бо каму, калі не ім, маладым, умацоўваць родны край, праслаўляць яго ў працы і ў песнях.

Адназначна, мерапрыемства прайшла з карысцю для моладзі раёна. Будзем спадзявацца, што многія з іх хутка вернуцца на малую радзіму адукаванымі спецыялістамі і з гонарам будуць распавядаць пра сваю прафесію новым пакаленням выпускнікоў.

 

Ганна ПТАШЫНСКАЯ,
намеснік дырэктара
Доцішскай сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий