- БРЭСТЧЫНА, Рэгiёны

Глядзець, каб памятаць

 

Вучні Чудзінскай сярэдняй школы Ганцавіцкага раёна актыўна далучыліся да культурна-патрыятычнага марафону “Глядзі і памятай”, прысвечанага 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Так, малодшыя школьнікі паглядзелі і абмеркавалі анімацыйны фільм “Баявая машына”, прынялі ўдзел у віктарыне, падчас якой называлі помнікі героям Вялікай Айчыннай вайны, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашай вёскі, успомнілі, у гонар каго яны ўзведзены.

Старшакласнікі паглядзелі музычна-лірычны фільм “У 6 гадзін вечара пасля вайны”, які ўваходзіць у першы тэматычны блок “Пачатак вайны”. Перад праглядам дзеці даведаліся, што фільм быў зняты рэжысёрам Іванам Пыр’евым на кінастудыі “Масфільм” у 1944 годзе і адлюстроўваў не толькі храналогію вайны, але і атмасферу таго часу – веру людзей у перамогу і мірнае жыццё. Гэта быў фільм, які прадказаў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне за паўгода да 9 мая 1945 года.

Пасля прагляду дзеці адказалі на шэраг пытанняў і прыйшлі да высновы, што кінастужка – выдатны музычны фільм з жыццясцвярджальнай ідэяй. Вера ў перамогу дапамагала савецкім людзям выжыць, пераадолець усе нягоды ваеннага часу. А песні і вершы, якія гучаць у фільме, настройваюць на лірычны лад. У ім ідзе размова пра подзвіг героя, надзейную дружбу, мужчынскі гонар і жаночую вернасць. Без гэтых важных якасцей нельга стаць сапраўдным чалавекам.

 

Д.І.КОЎШ,
настаўнік рускай мовы і літаратуры
Чудзінскай сярэдняй школы
Ганцавіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий