- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Знаёміліся з прафесіяй фармацэўта

 

У рамках рэгіянальнага прафарыентацыйнага праекта “Эканоміка. Асоба. Будучыня”, накіраванага на знаёмства з патэнцыялам нашага рэгіёну, вучні 2 “А” класа сярэдняй школы № 11 Ліды наведалі аптэку № 161 РУП “Фармацыя”.

Дзеці даведаліся, што аптэка – гэта ўстанова, дзе можна купіць не толькі неабходныя для лячэння і аздараўлення лекавыя сродкі, але яшчэ і прадметы санітарыі і гігіены, а таксама касметычныя сродкі.

Загадчыца аптэкі Марына Мітраховіч расказала пра прафесію фармацэўта, звярнула ўвагу на тое, што работнікі аптэкі павінны не толькі ведаць, якія лекі дапамагаюць пры розных захворваннях, але і даць прафесійную кансультацыю або карысную параду наведвальнікам.

Вучні даведаліся, што медыкаменты бываюць розныя і кожны мае сваю адмысловую упакоўку, адны лекі можна захоўваць на адкрытых стэлажах, другія – у шафах, а некаторыя – толькі ў халадзільніку, каб захаваць лекавыя ўласцівасці медыкаментаў. А яшчэ адны лекавыя сродкі адпускаюцца без рэцэпта, а іншыя – толькі па рэцэпце доктара.

Юныя наведвальнікі з цікавасцю назіралі за тым, як спецыялісты аптэкі абслугоўваюць кліентаў.

На завяршэнне экскурсіі Марына Мітраховіч прапанавала дзецям адказаць на пытанні віктарыны “Маленькія хітрасці моцнага чалавека” і пажадала ўсім моцнага здароўя.

 

Ала ЯЦКЕВІЧ,
настаўнік пачатковых класаў
сярэдняй школы № 11 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий