- МАГІЛЁЎШЧЫНА, Рэгiёны

Лёс планеты – у тваіх руках

 

У Філатаўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Круглянскага раёна 17 красавіка ў форме экалагічнай гасцінай прайшло мерапрыемства для навучэнцаў 1–11 класаў, прысвечанае Дню Зямлі.

Пачынаючы з 1970 года, 22 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Дзень Зямлі – дзень актыўных і практычных спраў у адрас прыроды. Дзень Зямлі – напамін пра страшныя экалагічныя катастрофы і пра неабходнасць прадухілення незваротных наступстваў дзейнасці чалавека. Яго можна назваць святам чыстай вады, зямлі і паветра – усяго, што неабходна для жыцця.

Спачатку навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення Дня Зямлі, затым былі створаны дзве каманды “Біёлагі” і “Эколагі”, якія прынялі ўдзел у эколага-біялагічных конкурсах.

Падчас мерапрыемства ўсе навучэнцы пашырылі свой кругагляд, пазнаёміліся з дадатковай інфармацыяй па біялогіі, экалогіі, геаграфіі, літаратуры, гісторыі, паглыбілі веды па правілах паводзін у прыродзе, паглядзелі пазнавальны відэафільм.

Дзень Зямлі заклікае заахвоціць людзей быць больш уважлівымі да прыроды на планеце Зямля. Думаю, што гэта нам удалося зрабіць.

 

Марына ДАНЬКО,
настаўнік біялогіі
Філатаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Круглянскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий