- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Першынства па лёгкай атлетыцы на Воранаўшчыне

 

На гарадскім стадыёне 21 красавіка сабраліся юныя спартсмены 16 устаноў адукацыі Воранаўшчыны на раённым вясновым першынстве па лёгкай атлетыцы.

Зборныя каманды ўкамплектаваны навучэнцамі трох узроставых груп для сярэдніх школ і двух – для базавых. Судзейская калегія, у склад якой увайшлі трэнеры Воранаўскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву, прымала нарматывы згодна з Палажэннем. Мэтай мерапрыемства стаў агляд работы школьных калектываў фізічнай культуры па развіцці лёгкай атлетыкі, а таксама пошук перспектыўных дзяцей.

Хлопчыкі і дзяўчынкі змагаліся ў такіх відах спаборніцтваў, як бег на розныя дыстанцыі, кіданне дыска, штурханне ядра. Па суме лепшых вынікаў вызначыліся каманды-пераможцы і прызёры.

Пасля падвядзення рэзультатаў лепшыя легкаатлеты прымуць удзел у абласным першынстве вобласці па легкай атлетыцы. Пажадаем поспехаў нашым спартсменам!

 

Рэгіна ФРАНСКЕВІЧ,
метадыст
Воранаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий