- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Выратаванне Зямлі: экалагічны квест у дзіцячым садзе

 

 

Кожны год 22 красавіка адзначаецца не проста вялікае, а сапраўды глабальнае свята – Сусветны дзень Маці-Зямлі. У рамках яго святкавання ў яслях-садзе в. Беняконі Воранаўскага раёна прайшоў дзіцячы развіваючы экалагічны квест “Выратаванне Зямлі”.

Мэтай мерапрыемства было прыцягнуць увагу дашкольнікаў да праблем навакольнага асяроддзя, фарміраванне ў іх экалагічна асэнсавай культуры асобы і правільнага стаўлення да нашай планеты Зямля.

Эка-квест праходзіў у выглядзе гульні па станцыях, дзе ўдзельнікі змаглі праявіць свае творчыя здольнасці і веды ў сферы аховы навакольнага асяроддзя, рацыянальнага прыродакарыстання, аховы жывёл і раслін. Выконваючы заданні квеста, дзеці ўспомнілі правілы паводзінаў у лесе, замацавалі веды пра асобны збор смецця, з дапамогай досведаў назіралі, як забруджваецца паветра і вада. Рабілі высновы пра тое, як захаваць нашу планету чыстай.

Гэта свята дапамагло дзецям атрымаць новыя веды і зразумець неабходнасць клапатлівага, стваральнага стаўлення да навакольнага свету. Напрыканцы хлопчыкі і дзяўчынкі пажадалі нашай планеце Зямля росквіту і паабяцалі ніколі не наносіць шкоду прыродзе.

 

Юлія УЛАНОЎСКАЯ
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада в.Беняконі
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий