Захавай здароўе Зямлі! Здай батарэйку!

- 11:50ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Каманда “Юныя эколагі”, створаная сярод вучняў 2-х і 6-х класаў Ізабелінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Ваўкавыскага раёна, прыняла ўдзел у рэалізацыі праекта “Разрадка” – здай батарэйку, захавай горад і планету”

Удзельнікі каманды вывучылі, чым жа шкодныя батарэйкі. Яны даведаліся, што гэтыя элементы сілкавання ўключаюць у сябе такія небяспечныя рэчывы, як магній, ртуць, свінец, волава, цынк, кадмій, нікель, якія атручваюць глебу, робячы яе бясплоднай.

На этыкетцы батарэйкі паказана, што яе нельга выкідваць у кошык з бытавымі адходамі, але, як правіла, людзі ігнаруюць перасцерагальны знак. Але гэты ж знак азначае, што выкінутыя батарэйкі наносяць вялікую шкоду навакольнаму асяроддзю.

Таму каманда “Юныя эколагі” ацаніла сітуацыю па праблеме бяспечнай утылізацыі адпрацаваных элементаў сілкавання ў сваёй установе адукацыі і населеным пункце. Вучні стварылі інфармацыйныя плакаты па праблеме бяспечнай утылізацыі адпрацаваных батарэек. А самае галоўнае – арганізавалі збор адпрацаваных батарэек у сваёй установе.

З усёй праведзенай работы навучэнцы для сябе зрабілі выснову, што няправільная ўтылізацыя элементаў сілкавання сапраўды вельмі небяспечная для навакольнага асяроддзя і ўсяго чалавецтва. Але калі выконваць усе неабходныя меры бяспекі і карыстацца пунктамі ўтылізацыі, то страшных наступстваў можна пазбегнуць, і ўсю небяспеку ад выкарыстаных батарэек звесці да мінімуму.

Захавай здароўе Зямлі! Здай батарэйку!

 

Маргарыта УЛАНОВІЧ,
настаўнік пачатковых класаў
Ізабелінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Ваўкавыскага раёна
Фота аўтара

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий