Не было бітвы больш жорсткай

- 12:22ШАГ

 

Для вучняў 8–11-х класаў Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна прайшоў адзіны дзень інфармавання “ШАГ” па тэмеЁсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года”.

Падчас абмеркавання першага інфармацыйнага блока “Якой цаной Перамога нам дасталася, ты памятай – ніколі не забывай!” юныя грамадзяне пагаварылі пра надыходзячае свяшчэннае свята, дзень памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам – 9 Мая.

Вучні пагутарылі, што з кожным годам захаваць памяць пра трагічныя падзеі ўсё складаней, чалавечая памяць не можа захоўваць усё. Прыйшлі да высновы, што захаванне памяці пачынаецца з малога. Нават на ўроках гісторыі яны штотыдзень закранаюць тэму жахаў вайны, разважаюць пра тое, як не дапусціць паўтарэння страшнай гісторыі ў наш час.

Сумесна з настаўнікам гісторыі, кіраўніком школьнага гісторыка-краязнаўчага музея “Вытокі” В.А.Аляшкевіч, вучні аднавілі ўсю храналогію пачатку баявых дзеянняў Вялікай Айчыннай вайны, пагаварылі пра вялікія страты, якія не абмінулі ніводную беларускую сям’ю, пра тое, што ўклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу і разгром фашызму атрымаў прызнанне ва ўсім свеце.

Падчас абмеркавання другога інфармацыйнага блока “Памятаць дзеля будучыні”, госць мерапрыемства, выпускнік Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы, першы намеснік начальніка Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Першукевіч расказаў вучням, што немагчыма быць патрыётам, не адчуваючы асабістай сувязі са сваёй малой радзімай. Размова ішла пра вялікі подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў, пра які сведчаць шматлікія абеліскі, помнікі і мемарыяльныя комплексы. Мільёны загінулых, сотні скалечаных лёсаў, асірацелыя дзеці – такую цану заплаціла беларуская зямля.

Асаблівае ўражанне падчас абмеркавання другога інфармацыйнага блока ў вучняў выклікалі гісторыі спаленых у гады вайны вёсак.

Прадстаўнікі ініцыятыўнай групы арганізавалі віртуальную вахту памяці, падчас якой падрабязна расказалі прысутным шакіруючыя гісторыі знішчэння вёсак. Таксама, выкарыстаўшы відэаматэрыялы праекта “СБ” “Абеліскі вялікага подзвігу”, юныя грамадзяне здзейснілі віртуальную экскурсію па васьмі мемарыяльных комплексах спаленых вёсак.

У ходзе рэалізацыі ШАГа 2 пад дэвізам “Мы разважаем” вучні пагаварылі пра маладзёжныя патрыятычныя праекты памяці “Сёстры Хатыні” і “Памяць”, падчас якіх актывісты краіны, члены БРСМ добраўпарадкавалі больш за 120 аб’ектаў. Валанцёры прывялі ў парадак тэрыторыю спаленых у гады вайны вёсак.

Актывісты нашай установы, члены БРСМ, паведамілі пра свой асабісты ўдзел у акцыях па навядзенні парадка на мемарыялах Вялікай Айчыннай вайны, якія размешчаны на тэрыторыі малой радзімы.

У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 пад дэвізам “Мы дзейнічаем”, члены аб’яднання па інтарэсах ваенна-патрыятычнага кірунку “Полымя” нашай школы прапанавалі распрацаваць экскурсійны ваенна-гістарычны маршрут, каб рэалізаваць велапрабег памяці “Дарогамі Памяці” па месцах воінскай славы малой радзімы. А таксама традыцыйна прыняць удзел у рэспубліканскай культурна-творчай акцыі “Пасланне ветэрану”, акцыі “Дом без адзіноты”, “Ветэран жыве побач”.

Вучні прыйшлі да высновы, што ў летапісу Беларусі не было бітвы больш жорсткай, чым Вялікая Айчынная вайна, не было подзвігу больш значнага, чым подзвіг савецкага салдата, які абараніў Радзіму ад ворага.

Падводзячы вынік сустрэчы, юныя грамадзяне адзначылі, што дзякуючы нашым дзеянням, праектам, акцыям, памяць пра Вялікую Перамогу не зможа загінуць: яна навечна застанецца ў гісторыі Бацькаўшчыны.

 

Вікторыя ЛАЗАР,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий