Не страціць памяць пра мінулае  

- 18:45ШАГ

 

Навучэнцы 8–11-х класаў Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна прынялі ўдзел у адзіным дні інфармавання “Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года”.

Вядучыя пазнаёмілі навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў: “Якой цаной Перамога нам дасталася, ты памятай – ніколі не забывай!”, “Памятаць дзеля будучыні”.

На другім этапе было арганізавана абмеркаванне прадстаўленага матэрыялу. Навучэнцы адказалі на пытанні: Чаму мы павінны захоўваць памяць пра Вялікую Айчынную вайну і памяць пра Вялікую Перамогу? Як вы адзначаеце Дзень Перамогі? Як у вашай сям’і захоўваюць памяць пра родных, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне? На якіх прынцыпах павінны будавацца адносіны паміж народамі, каб трагедыя ХХ стагоддзя не паўтарылася? Старшакласнікі ўзгадалі пра тое, як прымалі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Прыйдзі і пакланіся. Жывая дарога памяці”, абмеркавалі, чаму яна названая менавіта так.

Удзел у адзіным дні інфармавання прыняў кіраўнік школьнага музея “Зямля бацькоў – зямля святая” Мікалай Антончык. Ён адзначыў той факт, што Вялікая Айчынная вайна займае асаблівае месца ў гістарычнай памяці беларускага народа. У ваенныя гады перапляліся гераічнасць і трагедыя, мужнасць і боль мільёнаў людзей. Асаблівую ўвагу ён акцэнтаваў на той задачы, якая стаіць перад сучасным грамадствам – не дапусціць паўтарэння падобных канфліктаў. Для гэтага вельмі важна не страціць памяць пра мінулае, як пра гераічныя, так і пра трагічныя яго старонкі. З гэтай мэтай Мікалай Аркадзьевіч паказаў навучэнцам відэаролік з успамінамі Аляксандры Калала, ураджэнкі д. Купіск Навагрудскага раёна, якая ва ўзросце 14 гадоў трапіла ў канцэнтрацыйны лагер “Асвенцым”. Таксама Мікалай Аркадзьевіч распавёў пра тую велізарную працу, якая праводзіцца па ўвекавечанні памяці знішчаных гітлераўскімі акупантамі населеных пунктаў, адзначыў, што дзяржаўны мемарыяльны комплекс “Хатынь” – гэта тое месца, якое павінен наведаць кожны чалавек, каб адчуць боль страты чалавечых жыццяў і ўсвядоміць, што не павінна быць больш войнаў на нашай зямлі.

У ходзе рэалізацыі блока “Мы дзейнічаем” навучэнцамі была прапанавана ідэя прыняць удзел у рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае”.

 

Анжаліка ЗУБАРАВА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий