- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Пазнаём правілы бяспекі ў бібліятэцы  

 

У рамках рэспубліканскай акцыі “За бяспеку разам” вучні 6 “А” класа сярэдняй школы № 2 Смаргоні наведалі Смаргонскую раённую бібліятэку і прынялі ўдзел у квест-гульні “Жыві бяспечна”.

Школьнікі здзейснілі вандроўку па станцыях “Пажарная бяспека”, “Паводзіны з незнаёмцамі”, “Казачная” і іншых. На кожнай станцыі патрэбна было выканаць прапанаванае заданне: адгадаць загадкі, успомніць казку, разгадаць крыжаванку, суаднесці паняцці, працягнуць выказванне і іншыя.

Дзеці пазнаёміліся з асноўнымі прычынамі ўзнікнення пажараў, паўтарылі правілы паводзін пры пажары і правілы пажарнай бяспекі, вялі размову пра паводзіны, неабходныя для выжывання ў экстрэмальных умовах, даведаліся пра прафесію ратавальніка і пра тое, якімі якасцямі ён павінен валодаць.

Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар А.А.Станевіч прапанавала ўсім прысутным прысмакі, да якіх былі прымацаваны памяткі з правіламі бяспекі. На аснове гэтых памятак вучні паўтарылі, што трэба рабіць пры ўзнікненні пагрозы.

 

Вольга ПЕТРУШЭВІЧ,
класны кіраўнік 6”А” класа
сярэдняй школы № 2 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий