Асэнсаваць і зразумець  

- 20:44БРЕСТЧИНА, Регионы

 

Напярэдадні 35-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 11-х класах брэсцкай сярэдняй школы № 20 імя Героя Савецкага Саюза Д.М.Карбышава прайшлі ўрокі “Будзе, будзе да скону нам Чарнобыль балець”.

Чарнобыльскую катастрофу вучні разглядалі праз прызму экалагічнай, сацыяльнай і духоўна-маральнай праблематыкі ў айчыннай мастацкай літаратуры (“Злая зорка”, “Зона павышанай радыяцыі” Івана Шамякіна, “Львы” Івана Пташнікава, “Дуб” Алеся Кажадуба, “Права на адсяленне” Ніны Рыбік).

Школьнікі падрыхтавалі паведамленні, буктрэйлеры, інсцэніроўкі. З дзіцячых вуснаў гучалі горкія споведзі, грамадзянска-публіцыстычныя маналогі, якія выяўлялі душэўныя пакуты тых, хто апынуўся на забруджанай тэрыторыі.

Вучні сфармулявалі праблемы, з якімі сутыкнуліся беларусы пасля Чарнобыльскай аварыі: праблема высялення людзей з забруджаных тэрыторый, экалагічная катастрофа, павелічэнне росту анкалагічных захворванняў, марадзёрства.

Падводзячы вынікі ўрокаў, адзінаццацікласнікі зрабілі выснову, што кожны твор пра Чарнобыль – гэта не проста апісанне падзей, якія адбываліся падчас катастрофы. У творах пра Чарнобыль пісьменнікі перш за ўсё намагаюцца знайсці выйсце з тэхнагеннай катастрофы, зразумець яе і асэнсаваць.

 

Людміла ЛЫЧУК,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школя № 20 імя Героя Савецкага Саюза Д.М.Карбышава Брэста

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий