- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Настаўнікі ў спартыўных спаборніцтвах

 

У чарговы раз работнікі аддзела адукацыі Воранаўскага райвыканкама прадэманстравалі свае спартыўныя навыкі на абласной спартакіядзе работнікаў адукацыі, якія праходзілі на спартыўнай базе Ліды.

Раёны Гродзенскай вобласці прадставілі сваіх лепшых спартсменаў, каб выявіць тых, хто 13–15 мая адправіцца на Рэспубліканскае спартыўна-масавае мерапрыемства “Вытокі. Крок да Алімпу”.

Зборная каманда Ворнаўскага раёна, укамплектаваная 30 прадстаўнікамі ўстаноў адукацыі, спаборнічала ў дзевяці відах спорту: валейболе (мужчыны і жанчыны), гіравым спорце, дартсе, лёгкаатлетычным кросе, міні-футболе, настольным тэнісе, плаванні, стральбе, більярдзе.

Каманда мужчын у гіравым спорце ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені. Настаўнікі фізічнай культуры Яўген Мецюнас (Бастунскі ВПК), Аляксандр Міхневіч (Нацкі ВПК), Аляксандр Бернатовіч (Канвелішскі ВПК) прадэманстравалі якасную падрыхтоўку ў гэтым відзе спорту.

Дзякуем усім настаўнікам, якія прынялі ўдзел у абласной спартакіядзе работнікаў аддзела адукацыі.

 

Рэгіна ФРАНСКЕВІЧ,
метадыст Воранаўскага раённага
вучэбна-метадычнага кабінета

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий