- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Вялікдзень ідзе – радасць нясе!

 

У яслях-садзе № 3 Навагрудка стала добрай традыцыяй праводзіць выставы сумесных творчых работ выхаванцаў і іх бацькоў. Штогод напярэдадні свята Светлага Вялікадня ва ўстанове праводзіцца выстава велікодных вырабаў. Так адбылося і сёлета: сем’і выхаванцаў першай малодшай групы з задавальненнем адгукнуліся на прапанову выхавальніка прыняць удзел у выставе “Вялікдзень ідзе – радасць нясе!”.

З дня ў дзень у групе з’яўляліся прыгожыя і арыгінальныя творчыя работы, выкананыя ў разнастайных тэхніках з выкарыстаннем розных матэрыялаў. Экспанаты выставы – гэта і размаляваныя і ўпрыгожаныя яйкі, і плеценыя вяночкі з драўлянымі зайчанятамі, і маляўнічыя паштоўкі, і кураняты з рознага матэрыялу, і многае іншае. Прадстаўленыя вырабы вельмі парадавалі і малят, і дарослых, бо што можа быць больш прыгожым за сумесныя тварэнні бацькоў і дзяцей!

Выхаванцы сумесна з аднагодкамі і выхавальнікам групы разглядалі прадстаўленыя кампазіцыі, расказвалі пра тое, як яны дапамагалі матулям і татам у працэсе стварэння вырабаў, што выклікала шмат добрых уражанняў і эмоцый. А я імкнулася расказаць дзецям пра надыходзячае свята маляўніча і даступна, каб яны пранікліся яго атмасферай.

Творчыя выставы робяць жыццё дзяцей больш яркім, стымулююць наладжванне даверлівых адносін бацькоў з дзецьмі, спрыяюць станоўчаму ўзаемадзеянню ясляў-сада з сем’ ямі выхаванцаў.

 

Надзея ЁРЧЫК,
выхавальнік  
ясляў-сада № 3 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий