- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Як выхаванцы да Вялікадня рыхтуюцца

 

У дзіцячым садку № 6 Смаргоні выхаванцы другой малодшай групы № 8 разам з выхавальнікам і бацькамі актыўна рыхтуюцца да святкавання Вялікадня.

Дзеці пазнаёміліся з традыцыямі святкавання Вялікадня, народнымі абрадамі і сімваламі свята – фарбаванымі яйкамі і кулічом.

Выхаванцы гулялі ў народныя гульні “Качанне яек”, “Яйка пад шапкай”, а таксама гулялі ў “біткі”, загадваючы пры гэтым жаданне.

На занятку па лепцы дашкаляты ўпрыгожвалі яйкі арнаментам і даведаліся, што такія велікодныя яйкі ў народзе называюцца пісанкамі.

Напрыканцы дзеці вывучылі вялікодныя вершыкі, з якімі пойдуць у “жакі”. Прыемна, што цяпер і ў гарадское жыццё вяртаецца традыцыйнае святкаванне Вялікадня.

 

Алеся КАБАК,
выхавальнік ясляў-сада № 6 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий