- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Правілы бяспекі з супрацоўнікамі ДАІ

 

У яслях-садзе № 10 Смаргоні дзеці і дарослыя паўтаралі правілы бяспекі з супрацоўнікі ДАІ.

Прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму – адна з прыярытэтных задач нашай установы. У сваёй дзейнасці мы выкарыстоўваем разнастайныя формы і метады працы. Адной з эфектыўных формаў лічым правядзенне прафілактычнай працы супрацоўнікамі ДАІ. 28 красавіка яслі-сад наведалі начальнік раённага аддзела ДАІ Ю.І.Карасевіч і старшы дзяржаўтаінспектар В.О.Кандратовіч, якія правялі навучальныя заняткі з выхаванцамі 4–6 гадоў. Юрый Іосіфавіч пагутарыў з дзецьмі аб правільных і бяспечных паводзінах на вуліцах горада, аб правілах язды на веласіпедах і самакатах. Патлумачыў, чаму дзеці павінны ездзіць у аўтамабілі ў дзіцячым крэсле, навошта трэба насіць святлоадбівальныя элементы на вопратцы ў цёмны час сутак. Дзеці ўважліва слухалі супрацоўніка ДАІ, прымалі актыўны ўдзел у гутарцы, стараліся правільна адказваць на пытанні. Нашы выхаванцы расказалі, чаму нельга гуляць паблізу праезнай часткі, як трэба правільна пераходзіць дарогу, дзе павінны хадзіць пешаходы. Асаблівая ўвага была нададзена таму, што пры пераходзе праезнай часткі дарогі дзеці павінны трымаць за руку дарослага.

Віталь Алегавіч разгледзеў з дзецьмі дарожныя знакі. Хлопчыкі і дзяўчынкі называлі дарожныя знакі і іх прызначэнне. Разам з інспектарам паўтарылі значэнне сігналаў святлафора і правілы пераходу праезнай часткі па святлафоры.

Для замацавання правілаў дарожнага руху дзецям быў прапанаваны прагляд навучальнага мультфільма “Азбука бяспекі – Пешаходныя правілы”. Нашы выхаванцы атрымалі ад мерапрыемства станоўчыя эмоцыі і праверылі свае веды аб правілах бяспечных паводзін на дарозе. Такія мерапрыемствы спрыяюць фармаванню культуры паводзін дзяцей на дарозе і дапамагаюць прадухіліць небяспечныя сітуацыі.

Не засталіся па-за ўвагай і супрацоўнікі ўстановы. Прадстаўнікі ДАІ пазнаёмілі іх са статыстыкай дарожна-транспартных здарэнняў у Смаргонскім раёне, расказалі аб зменах у Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія тычацца вадзіцелей. Нагадалі дарослым аб пільнасці кантролю за дзецьмі падчас летняга сезону, аб неабходнасці нашэння святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак і адказалі на пытанні супрацоўнікаў установы дашкольнай адукацыі.

 

Наталля МУРАШКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 10 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий