- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Удзел у рэспубліканскай дэкадзе

 

З 20 па 29 красавіка ў Грынкаўскім дзіцячым садзе – базавай школе Свіслацкага раёна праведзены мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай дэкады “Чарнобыль. Зберагаючы памяць…”, прымеркаванай да 35-годдзя з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Ва ўсіх класах прайшлі класныя гадзіны на экалагічную тэматыку. Класнымі кіраўнікамі быў арганізаваны прагляд дакументальных і мастацкіх фільмаў пра чарнобыльскую трагедыю з наступным абмеркаваннем.

Пры правядзенні класных гадзін у пачатковых класах асноўная ўвага ўдзялялася выхаванню беражлівых адносін да прыроды. Вучні 3-га класа ў час інтэрактыўнай гульні “Зямля – наш агульны дом” выконвалі розныя заданні, якія дапамаглі ім зразумець, што ў адносінах да прыроды трэба быць сябрам. Пры падвядзенні вынікаў мерапрыемства пагаварылі пра тое, што кожны з іх можа зрабіць, каб наша зямля была прыгажэйшай.

“Чарнобыль – боль у сэрцах людзей” – так гучала тэма класнай гадзіны ў 8-м класе. Васьмікласнікі ўспомнілі пра экалагічную катастрофу ХХ стагоддзя, пра трагедыю людзей, якія сталі ахвярамі радыяцыйнага забруджвання.

Галоўнай мэтай мерапрыемства “Чарнобыль – 35 год пасля…” у 9-м класе стала фарміраванне экалагічных ведаў, выхаванне беражлівых адносін да навакольнага свету.

У шосты дзень, 24 красавіка, вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у аперацыі “Зялёны патруль”, у час якой прыбралі тэрыторыю школы. А вучні 5–9-х класаў сталі ўдзельнікамі экалагічнай акцыі “Ачысцім планету ад смецця”.

26 красавіка праведзены тэматычныя інфармацыйныя гадзіны “Чарнобыль – трагедыя для Беларусі” для пачатковых класаў і “Атамная катастрофа ХХ стагоддзя” для 5–9-х класаў.

Свау ўяўленні пра прыгажосць навакольнага свету пачаткоўцы выразілі ў малюнках “Зялёны свет”. Вучні 5–9-х класаў стваралі плакаты на тэму “Чарнобыль: экалогія, чалавек і здароўе”.

На працягу дэкады навучэнцы мелі магчымасць азнаёміцца з тэматычнай выставай у школьнай бібліятэцы “Чарнобыльская аварыя: 35 гадоў гісторыі”.

У рамках дэкады вучні і настаўнікі нашай школы прынялі ўдзел у дыстанцыйнай онлайн-віктарыне “Чарнобыльскі атам: трагедыя і памяць”, арганізаванай Свіслацкім раённым цэнтрам турызму і краязнаўства. Вынікам удзелу сталі прызавыя месцы. У настаўніка геаграфіі і біялогіі С.П.Барэль – 2-е месца, у настаўніка англійскай мовы А.В.Мінюк – 3-е месца. Чацвёра пераможцаў і сярод вучняў. У навучэнкі 5-га класа Лізаветы Данільчык 1-е месца, 2-е месца – у сямікласніц Маргарыты Франкоўскай і Алёны Чыганаевай, у Міланы Барэль з 4-га класа – 3-е месца.

 

Марына САВОСЬКА,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Грынкаўскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

+1

Добавить комментарий