- Дашкольная адукацыя. Праекты, Метадычка

Экасімвалы Беларусі

 

Анастасія МАРШАЛАК,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА “Санаторны яслі-сад № 9 г. Смаргоні”,
Гродзенская вобласць

 

 

У санаторным яслях-садзе № 9 Смаргоні педагогі разам з бацькамі выхаванцаў арганізавалі цікавы праект пад назвай “Маршрут пабудаваны: экасімвалы Беларусі”. Суб’ектамі дзейнасці ў ім выступілі шасцёра дзяцей. Яны даследвалі паходжанне шасці сімвалаў Беларусі, якімі былі абраны зубр, бусел, канюшына, васілёк, лён, сасна.

Асноўная ідэя праекта заключалася ў тым, што, даведаўшыся ад дарослых – выхавальнікаў, бацькоў ці іншых сваякоў – пра тое, што той ці іншы прыродны аб’ект з’яўляецца народным (прыродным) сімвалам Беларусі, дзіця пачынае самастойна шукаць першавыток гэтага сцвярджэння. Далей прапануе гіпотэзу, самастойна спрабуе знайсці доказ свайму меркаванню.

Калі гіпотэза не пацверділася ці пацвердзілася часткова, дзіця можа звярнуцца за дапамогай да дарослага, які толькі накіроўвае яго ў пошуку адказаў на свае пытанні, арганізуе прапанаваныя дзецьмі мерапрыемствы, дапамагае з выбарам фіксацыі вынікаў свайго даследавання. Сумесна з дарослым абгрунтоўваецца агульны вывад, які тлумачыць прычыну, па якой некаторыя прыродныя аб’екты былі абраны сімваламі Беларусі.

Пасля знаходжання адказаў на пастаўленныя пытанні, дзіця прагназуе новае даследаванне ці арганізуе пошук нязведаннага.

Выніковым мерапрыемствам гэтага дзіцячага праекта стала дзіцячая міні-канферэнцыя, на якой дзеці змаглі падзяліцца сваімі даследаваннямі.

 

Спасылка на прэзентацыю да матэрыяла:

https://drive.google.com/file/d/1DFaTxKVP8JoF949tpb2jNkNT0KFaRALj/view?usp=sharing

 

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий