- БРЭСТЧЫНА, Рэгiёны

Мультыплікацыя ў дзіцячым садзе

 

Выхаванцы Крытышынскага дзіцячага сада Іванаўскага раёна пазнаёміліся з тым, як ствараюцца мультфільмы. Пры падтрымцы дарослых яны нават стварылі свой сапраўдны мультыплікацыйны фільм.

Калі вы не ведаеце, як разнастаіць вольны час дзяцей у дзіцячым садзе, скарыстайцеся мультыплікацыяй… Але не думайце, што гаворка ідзе пра прагляд новага выпуску анімацыйнага фільма. Мы прапануем вам навучыць сваіх выхаванцаў ствараць мультфільм сваімі рукамі. Цяжка паверыць, але нават дашкольнікі пры падтрымцы дарослых і наяўнасці неабходнага тэхнічнага абсталявання здольныя на стварэнне мультфільма. Выхаванцы Крытышынскага дзіцячага сада гэта даказалі.

Нядаўна ў іх з’явілася новае захапленне – анімацыя. На працягу двух месяцаў карпатлівай, але вельмі цікавай работы ў дзіцячым садзе, на свет з’явіўся зусім новы, сапраўдны мультыплікацыйны фільм. Ні для каго не сакрэт, што ўсе дзеці з задавальненнем глядзяць мультфільмы, але ж яны нават не здагадваюцца, што за некалькімі хвілінамі прыемнага прагляду схавана доўгая, складаная прафесійная работа. Бо для стварэння аднаго мультфільма мноства людзей розных прафесій укладваюць усё сваё майстэрства, душу і фантазію.

Падчас работы над стварэннем мультфільма дашкольнікі настолькі былі захопленыя, што нават не заўважылі, як асвоілі мноства прафесій, навучыліся працаваць разам, дамаўляцца, прыслухоўвацца адзін да аднаго, узбагацілі сваю мову новымі словамі і афарбавалі яе выразнасцю, а самае галоўнае – атрымалі масу задавальнення і вопыт у стварэнні анімацыі.

Свой мультфільм дзеці з гонарам дэманструюць усім сваім сябрам і знаёмым, у кожнага з іх ужо з’явілася дамашняя мультстудыя. Упэўнены, што вам таксама захочацца зрабіць са сваімі выхаванцамі нешта падобнае. Поспехаў!

 

Вераніка ЖУР,
загадчык Крытышынскага дзіцячага сада
Іванаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

0

Добавить комментарий